Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Васеньняя ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У васеньнюю ноч Васеньняя ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньняя ноч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАСЕНЬНЯЯ НОЧ.

Сіне неба, нібы мора,
Ў ім бялее млечны пуць;
І агністыя скрозь зоры
На канве вянкі плятуць.

Ціш нямая… Чуць-чуць мора
Плешча хваляй ў берагі…
Ў ім свой твар палошчуць зоры,
Маладзік — свае рагі.

Дрэмле жыцьце, сьпяць прасторы,
І ня сьмее лес ўздрыгнуць,
А чарот, засохшы з гора,
Хоча небу штось шапнуць…

1921 г.