Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Я загартован

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Надзея Я загартован
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Усё шыраць дні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я загартован.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ЗАГАРТОВАН.

Я загартован ў бойцы з ворагам,
Я загартован і у жыцьці;
Цяпер я знаю, што мне дорага,
Цяпер я знаю — куды ісьці…

Мае шляхі — пуці бязьмежнасьці,
Мае прасторы — узвышкі зор,
Дзе для душы няма залежнасьці,
Дзе майму сэрцу няма разор.

Пасею думкі там між зорамі.
Там набяруся ад месяца чар;
Стуль пабратаюся з прасторамі,
Стуль прынясу я сонечны жар.

Менск, 1923 г.