Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Люблю я месячык

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Клён ⁂ (Люблю я месячык)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
І чаму я так дзіўлюся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люблю я месячык і зоры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Люблю я месячык і зоры
Сонца радасны усход,
Чырвоны вечарам заход,
Туман, навісшы па-над морам;

І хваль магутных голас звонкі,
І лесу шум і рэчак бег,
Ручча ў лугох зялёных сьмех
І холад зімні, лета сьпёку;

І каласісту поля жнітву,
Дзе праліваўся калісь пот,
Пад хмарай цёмнаю клапот;
Дзе чалавек тварыў малітву

Над сошкай, плугам, бараною
З надзеяй сьветлаю ў вачох,
Дзе ніва шчасьце ў каласох
Прыносіць шчыра з дабратою…

1921 г.