Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Клён

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Весьнікі волі Клён
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
⁂ (Люблю я месячык)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Клён (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КЛЁН.

Рукой маёй пасаджан клён;
Гальлём разросься пекна ён,
Шуміць лістамі, нібы звон,
З чатырох відзён старон.

Яго з надзеяй я саджаў,
Расьці як стаў — абгараджаў,
З вядра вадою паліваў,
На ўзрост ўсе сілы аддаваў.

Хай зерні ўсіх маіх надзей,
Што кінуў я з сваіх грудзей,
Растуць, красуюць харашэй,
Як клён падымуцца вышэй!

Капыль, 1921 г.