Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Каб я мог лятаць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (З песьняй звонка)… Каб я мог лятаць
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Весьнікі волі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каб я мог лятаць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАБ Я МОГ ЛЯТАЦЬ…

Каб я мог лятаць, як сокал, —
Паляцеў-бы я туды,
Дзе пяюць, пяюць навокал
І ня ведаюць бяды…

І лятаў-бы я ў прасторы
Паднябёснай вышыні,
Сапачыў-бы ў высі гораў
Ды лавіў-бы зор агні…

Ад варожае напасьці,
Ад злых соў і каршуноў
Я-бы мог тады схавацца
У глушы густых лясоў.

Песьні-б слухаў, сам сьпяваў-бы
І будзіў-бы новы дзень,
І кружыўся-б і лятаў-бы,
Шлях трымаўшы на прамень…

Капыль, 1911 г.