Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/З песьняй звонка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хмары па небе ⁂ (З песьняй звонка)…
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Каб я мог лятаць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песьняй звонкай, зь песьняй волі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

З песьняй звонкай, з песьняй волі
Мы даб‘ёмся лепшай долі;
Час сумлівы хай загіне,
Хай нядоля нас пакіне.

Льюцца хай вясёла сьпевы!
На загонах рунь пасеваў
Спадзяецца хай уроды!
Воля сьвеціць хай народу!

Рэвель, 1917 г.