Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Загад Комуны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Змаганьне за жыцьцё Загад Комуны
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Надзея
Іншыя публікацыі гэтага твора: Загад Камуны.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАГАД КОМУНЫ.

Разгарнулісь народныя хвалі,
Ўшыр і ўдоўж пацяклі-паплылі,
І прарэзваюць цёмныя далі,
Што ланцужныя путы кавалі,
За сабой што нядолю хавалі, —

А цяпер, як вясна, зацьвілі.

І плывуць скрозь з паводкай вясновай
Чоўн за лодкай, — між іх караблі.
І ланцужныя рвушца аковы,
І зьмятаюцца зьдзеку будовы, —
Жыцьце сэнсам агорнена новым:

Дзеці ўсталі радзімай зямлі,

Каб за долю, за шчасьце змагацца,
Будаваць жыцьця новага лад…
Маякі мігацяць-зіхацяцца;
Хто зблудзіўся — пачаў адгукацца, —
Каб ад мэты жыцьця не астацца

І каб споўніць Комуны загад!

Менск, 1923 г.