Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Дзе ты, доля…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На сьмерць брата Дзе ты, доля…
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Маладосьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе ты, доля…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕ ТЫ, ДОЛЯ…

Дзе ты, доля, дзе ты, доля?..
Сіратою я жыву;
Цяжка ў хаце, нудна ў полі,
Думкі кружаць галаву…

Як іду мяжой палосак,
Бачу многа каласоў;
Ўсе шумяць ў аднагалосак
Шчасьцем поўных галасоў, —

Я-ж адзін з сваёю песьняй
Ў няпрытомнасьці пяю,
І што далей — то балесьней
Думку думаю сваю…

1911 г.