Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Капыль

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хто я Капыль
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Родныя вобразы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Капыль (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАПЫЛЬ.

Люблю цябе, куток мой родны,
Майго раджэньня ціхі край;
Ў халодны час, у час пагодны
Ты душу радуеш, як май…

Люблю сады твае у маі,
Іх цьвет чаруе, як цьвіце;
Як ліст апошні ападае —
Любоў ня гасьне, а расьце.

Узгоркі мілыя, нізіны
І гэты вузенькі ручэй
Мне будзяць роі успамінаў
Аб шчасьці раньніх дзён, начэй…

Старыя могілкі, замчышча,
А пасуседзтву цёмны бор, —
Вось мейсцы колішніх ігрышчаў,
Скуль я ня раз лавіў бляск зор.

Люблю я шум тваіх чаротаў,
Ніў рознаколерных дыван;
Твае лугі, твае балоты
Вартуе ўлетку госьць—бацян.

Куды ні глянь — ўсё сэрцу родна,
Ўспамінкі будзіць ўсё у мне…
Люблю цябе у час пагодны,
Люблю у буру, ў цішыне…

1922 г.