Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Гоман мора/Перад плаваньнем

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На моры Перад плаваньнем
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Думкі марака
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад плаваньнем.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД ПЛАВАНЬНЕМ.

Па гладзі роўнай мора хваль
Плысьці гатоў мой човен ўдаль…
Бялее паруе ў сіні вод
І рвецца крыламі ўпярод.
Грабцы становяцца ў чарод.
Лажыцца сонца пазалот
На мачту стройную з высот.
Рука магутная, як сталь,
Ўзялась за руль — чоўн рэжа даль…

Экэнэс, 1915 г.