Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Гоман мора/На моры (Заблішчэлі ў цёмнай далі маякі…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мора На моры
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Перад плаваньнем
Іншыя публікацыі гэтага твора: На моры (Заблішчэлі ў цёмнай далі маякі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА МОРЫ.

Заблішчэлі ў цёмнай далі маякі…
Ну, садзецеся за вёслы, маракі,
Ну, тужэй навалімся назад,
Перарэжам хваль сустрэчных цэлы рад!

Нам ня страшны вецер сіверных старон…
Пусьцім быстра, пусьцім шпарка мы свой чоўн;
Хай нясецца, хай калышыцца ад хваль —
Скора, скора нам зазьяе шчасьцем даль.

Песьню, песьню мы зацягнем вольным дням,
Што жычліва так зіяюць з далі нам!..
Бліжай сталі залатыя аганькі —
Вось і бераг! Зьдзеньце вёслы, маракі!

Выспа Эзэль, 1916 г.