Перайсці да зместу

Байкі, гумар, сатыра/Сатыра, гумар/Цяжкое заданьне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З Нікіціна Цяжкое заданьне
Сатыра
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1928 год
Пакрыўджаны злодзей
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цяжкое заданьне (Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цяжкое заданьне.

Шэйх, патомак Магамэта,
Мужа славу меў сьвятога.
І яго малітвы сілай,
Шмат хто ласку здабыў Бога.

Вось прыйшлі за тэй малітвай
Да яго, ў сьвятую Мэкку
Ганчар нейкі з земляробам,
Разам што жылі ад веку.

Земляроб да шэйха кажа:
— Дождж мне вымалі у неба!
Бо ў засуху, згінуць нівы,
Застануся я бяз хлеба…

А ганчар злажыў аж рукі:
— Ў дождж — ня высушу пасуду…
Памалісь, каб было суха,
Жабраком іначай буду…

Старац выслухаўшы просьбы,
Доўга думаў і маўчаў.
— Адыйдзеце, братцы, з мірам!
Ім нарэшце адказаў:

— Кожны з вас — інога хоча.
Хоць моц Бога без канца,
Дый прыйшлося-б вашай просьбай
Ставіць у тупік Тварца…