Перайсці да зместу

Байкі, гумар, сатыра/Сатыра, гумар/Сапраўдная дружба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пакрыўджаны злодзей Сапраўдная дружба
Сатыра
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1928 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сапраўдная дружба (Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сапраўдная дружба.

Няпраўду кажуць, што ў наш век,
Ня знойдзе дружбы чалавек,
Ні дапамогі або рады.
Здараюцца й цяпер прыклады
Шчырай і сардэчнай дружбы
І бескарыснай другім службы.
Адзін вось тутка яркі вам
Гэткай дружбы прыклад дам:

Нядаўна ўвечар, (было цёмна).
Падмацаваўшы сілы скромна
І крышку выпіўшы пры тым,
Ішлі завулачкам глухім
Два прыяцелі з вячэры,
Свае шукаючы кватэры.

Здалёку мільгаў дзесь фанар,
Всьліз ў балоце тратуар;
А іх, прызнацца, грэшна цела
З роўнавагай спрэчку мела,
І вось — адзін з іх зачапіўся

Дый бразь! як доўгі — паваліўся!
— Ой, не магу я ўстаць на ногі
Без твае, браток, падмогі!
Ня дай ў балоце каб прапаў!…
З енкам бедны марматаў.

І той на просьбу адазваўся
Падняць прыяцеля узяўся.
Аднак: — як толькі ён нагнецца,
Зараз: і-ік! дый у бок хісьнецца.
Наровіць ўперад — цягне ўзад…
І так і гэтак — ўсё ня ў лад!
Урэшце так раз хістануўся —
Што на сябру і расьцягнуўся…

Тады, абняўшы яго, кажа:
— Пе-перашкаджае сіла ўража!
Я, братка, хочу дапамоч,
Ды цёмна вось… цяперка ноч…
А кінуць не магу… мілягу
Дык вось: з табой я побач лягу…