Перайсці да зместу

Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Млынар і куры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кот і мышы Млынар і куры
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1928 год
Арыгінальная назва: Мельник
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Малпа і люстра
Іншыя публікацыі гэтага твора: Млынар і куры (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Млынар і куры.

Запруду ў млынара вада размыла.
Бяда-б ня надта страшнай была,
Калі-б адразу крыху патрудзіцца.
Млынар аднак-жа сьпіць, не клапаціцца.
Тымчасам з кожным днём вада
Мацней цячэ. Урэшце—б’е ўжо, як з вядра

„Гэй, млынар! Устань, прачхніся!
Барджэй папраўкаю займіся!“
Млынар-жа кажа: — Глупства гэта!
Яшчэ далёка да бяды,
Ня мора-ж трэба мне вады, —
І гэтай хопіць мне праз лета!

Сказаў, на бок перавярнуўся,
Дый зноў ў падушку носам ткнуўся.
Пакуль ён сьпіць—вада
Цячэ праз стаў ужо ракой.

І вось прыйшла зусім бяда:
Млын стаў. Тут толькі млынар мой
За сну схапіўся.
І вохае, і тужыць, і сьлёзамі заліўся.
Ламае галаву: што тут рабіць,
Запруду каб паправіць і млын у рух пусьціць?

На месца шкоды ён сьпяшыць,
А там—прыйшлі напіцца куры.
«Убачыўшы курэй: „Праклятыя!“ — крычыць,
„Нягодныя зладзейкі, дуры!
Я і бяз вас ня ведаю адкуль вады дастаць,
А вы прыйшлі і рэшту дапіваць!“
Млынар тут так на іх
Вялікай злосьцяй распаліўся,
Што за калок як-га схапіўся
Дый перабіў усіх.
Які-жа вынік атрымаўся?
Бяз кур і без вады млынар застаўся.