Перайсці да зместу

Асцярога эмігрантам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Асцярога эмігрантам
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1914
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 9, 27 лютаго 1914 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Асцярога эмігрантам.


Даўным даўно разумные людзі казалі што з эмігранцкай гарачкі, якая была агарнула наш край, нічога добраго ня выйдзе; тые ж самые людзі казалі, што нам трэба не ў Амэрыку уцекаць са сваей старонкі на выслугі амэрыканскаму капіталу, а на мейсцы ў сябе стварыць Амэрыку. Працай разумнай і трывалай вытвараць багацьце на мейсцы у сябе, то ў карысць будзе з гэтаго, бо ў сваім краю, у сваей хаці—„свая воля і сіла“.

Выезд на чужыну выдумка неўдалая для працавітых людзей і на выездзе у Амэрыку мала хто с працавітых людзей разжыўся, апрача розных агентоў, каторые прадаючы людзей, як скаціну, на капіталістычную бойню, нішто сабе маюцца, але яны выпхнуўшы тысячы народу у Амэрыку усё-ж такі самі не паехалі туды, а асталіся у нашым краю.

Гандаль людзьмі, як відаць рэч карысная, бо у апошніе, гады ў нашым краю, і скрозь на пагранічы намножылося бяз ліку кантор перэпраўляючых людзей ў Амэрыку, тысячы агентоў-загоншчыкоў жывуць сабе сыта з гэтаго промыслу. Гэтак справа стаіць у нас, на мейсцы, ды іначэй там, жуды адурэные агентамі людзі пайшлі шукаць золата і шчасьця.

Як вядома Паўночная Амэрыка перэжывае цяпер востры прамысловы крызыс. Тавару на фабрыках болей чым пакупцоў на яго і фабрыкі закрываюцца і выкідаюць сотні тысячы работнікоў на гарадзкіе вуліцы, на галодную сьмерць. Гэтак сама крызыс і ў жалезнадасожных кампаніях. Жалезнадарожные кампаніі прыцягнулі вялікіе капіталы на будоўлю чугунак у надзеі, што пустые землі заселюцца эмігрантамі і чугункі будуць даваць вялікі даход. Тым часам знайшлося дужа мала ахвотнікоў гнаіць сваімі касьцямі амэрыканскіе пустыні, і ў рэзультаці аказалося, што дарог болей, чым еадакоў і заместа даходу у будучнне на затрачэные капіталы, капіталістам астаецца адно безканечна доўгіе гады даплачываць мільёны на утрыманьне дарог. Гэтак прыпынілося будаваньне дарог і ізноў паляцелі тысячы тысяч людзей з мейсц с правам памерці галоднай смерцьцю на кіпучых жыцьцём вуліцах амэрыканскіх гарадоў.

А тым часам распушчэные ад розных кантор загоншчыкі-агенты заганяюць народ у Амэрыку і людзі едуць, мроючы у думках надзею знайсці за-морэм шчасьце. Тым часам выкінутые на амерыканскі бераг эмігранты сустрэчаюцца вока ў вока з голадам, холадам і безрабоціцай.

Якое цяпер палажэньне эмігрантоў у Амэрыцы, тых што даўно туды паехалі відаць хоць-бы с таго, што у Чыкаго налічаюць больш 300,000 безработных і з гэтаго ліку больш 100,000 без страхі над галавой і якога-небудзь прыпынку. А работы у горадзе ўсё меншае і меншае: фабрыкі закрываюцца.

У Ню-Ёрку безработных ешчэ болей як у Чыкаго…

У Філалэльфіі—80 тысяч.

У Бостоне, Пітсбургу, Балціморы—сотні тнояч.

Работнікі з Расеі ахвотна ідуць на работу за адны харчы ды не бяруць…

Тысячы работнікоў хочуць вярнуцца назад ды німа грошы!

А народу усё прыбывае: праз кожные дзесяць дзён з Лібавы атходзяць караблі нагружэные людзьмі, каторых нагаварылі агенты. Параходные Таварыствы добра зарабляюць, добра зарабляюць і агенты.

А што будзе з эмігрантамі аб гэта ні параходзтвы ні агенты не бядуюць іх дзела узяць грошы за „пляц карту“ адлічыць у свой кішэнь працэнты і выкінуць груз на Амэрыканскім берэгу.

В. Л.