Апостальскі сімвал веры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Анёльскае прывітанне Апостальскі сімвал веры
Малітва
Аўтар: Біблія
Крыніца: http://catholic.by/2/liturgy/pray/daily.html


Акадэмічны варыянт

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага,
Стварыцеля неба і зямлі,
і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага,
Пана нашага,
які быў зачаты ад Духа Святога,
нарадзіўся з Дзевы Марыі,
замучаны пры Понцкім Пілаце,
укрыжаваны, памёр і быў пахаваны;
зышоў да адхлані,
на трэці дзень уваскрос з памерлых,
узышоў на неба,
сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага,
адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Святога,
святы Касцёл каталіцкі,
еднасць святых,
адпушчэнне грахоў,
уваскрашэнне цела,
жыццё вечнае.
Амэн.