УСПАМІНЫ БАБКІ З ПАД ВОСТРАЙ БРАМЫ.
Маладая і рухава;
Ці вясельле ці забава;
Кожны сьпешна бярэ ў скокі:
Час той мілы, час далёкі…
А хлапцоў няма адбою,
Так бы гусі за табою.
— Лю-б-а-в-а-ў-с-я ў-с-я-к-і м-н-о-й!
Грудзі пышны; стан павабны;
І сукенак выкрай зграбны;
Вечарыны, залецанкі,
Сьмехі, жарты, погулянкі;
Кажды зараз асыстуе:
Садзіць, скача, паслугуе.
— К-а-в-а-л-е-р-а-ў м-о-д-н-ы-х р-о-й!
Танцы, музыка, карэты,
Шоўкі, цюлі, брансалеты;
Пальцы зьяюць ат брыльянтаў;
Не адбіцца ад тых франтаў;
Да паслугі дзьве дзяўчыны,
І, пуховыя пярыны.
— І ш-т-о д з-е-н-ь т-о н-о-в-ы строй!
Люстры, пудры, дом як цацка;
Васкаваная пасацка;
Што дня музыка іграе;
Абед — што душа жадае;
Мэблі плюшавы ў пакою;
А мужчыны чарадою
Т-а-к б-ы м-у-х-і й-д-у-ц-ь на леп!
Прашлі вальсы і кадрылі;
Змаршчкі твар увесь пакрылі;
Вочы згасьлі; кроў застыла;
Ўжо ня трэба парфум, мыла;
Грудзі зьвялі, састарэлі;
Усе шаты спалавелі.
— Х-т-о з в-а-с г-р-ошык д-а-с-ц-ь н-а х л-е-б…
|