Перайсці да зместу

Аматарскі Зборнік (1929)/Непатрэбны папуд

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гурчыць вада па каменьнях Непатрэбны папуд
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Гумарыстычны жарт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕПАТРЭБНЫ ПАПУД

Макаў Янка бульбу, ў селядцовым сосе,
І пачуў што муха лазіла па носе.
Раззлаваўся вельмі, й доўга не марудзіў,
Кулаком па носе! — толькі нос натрудзіў.
А хто-сь яму з боку: „Э глупы-ж ты Яне!
Столькі мух у хаці, дык носа-ж не стане.
Папуд непатрэбны, благі знак часамі —
Хто-ж бачыў каб мухі, білі кулакамі?“