Перайсці да зместу

Аматарскі Зборнік (1929)/Гурчыць вада па каменьнях

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цудны май Гурчыць вада па каменьнях
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Непатрэбны папуд

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Гурчыць вада па каменьнях;
Ціха плыве у крутавінах,
Ня судзь людзей па хаценьнях,
А судзі іх, па іх чынах.
Хто к пачуцьцям ёсць ня здольны,
Той славамі сябе цешыць —
Руччай голасны, свавольны,
Вады мала ў сябе месьціць.
А спакойна, ціха тоня,
Дык глыбь пэўну азначае, —
Зь ветрам чуцьцяў той ня гоня,
Хто ў душы глыбокасьць мае.