Акрываўленая зямля (1930)/III/Уладімеру Варава

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст матулі Уладімеру Варава
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Плывуць дні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сябра любы,
Што з табой?
Алавяны твар…
Сьціснутыя векі…
А на вуснах —
Вялікі спакой
Бальшавіка-чалавека.

Сябра любы,
Вясна навакол,
Усё цьвіце,
Расквітае
Сокам бурлівых
Дзён
Беларускага маю.

А ты…
А ты…
Любы мой!
Вось ляжыш,
Як камень
Халодны
..........
Мне чамусьці
Блізкі,
Родны
Гэты
Каменны
Спакой

І сонца
Агідным стала…
Вецер
Трутнем паўзе…
Бо, ўсё,
Што красой
Расквітае,
Пажоўклым
Гніе.

А вось ты
І цяпер цьвіцеш
Алавяна шэрым
Цьветам
І песьню
Комуне пяеш
У застыўшых
Думка поэта.

І ня стрымаць
Гэту песьню
Дзён
У бурлівым
Нашым сягоньня.
Прыгожа
Загінуць змагаром,
Ідучы
Вялікай паходняй.

5/V — 1929 г.
Менск.