Перайсці да зместу

Акрываўленая зямля (1930)/III/Плывуць дні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уладзімеру Варава Плывуць дні
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Пахаваньне партызана

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛЫВУЦЬ ДНІ…

Мараком
„Парыскай Комуны“
прысьвячаю.

Плывуць дні…
Караблямі
У моры
Хвалі
Хваляюцца,
Б‘юць
Прыбой.

Усё,
Што праплытае,
Учора
Закацілася
Сонцам
За гарой.

Ваш карабль
„Парыская Комуна“
У хвалявістых
Мора
Днёх

Зьнімае якар,
Каб
Усю зямную
Спавіць
У савецкіх
Паясох!..

Дык
Плывеце,
Плывеце
Наперад!
Рулявы,
Будзь
Упруг
І зорк!

Хай
У сэрцы
Хвалюецца
Вера,
Што прывезяце
Саўнарком
У Нью-Ёрк.

Хай
Дні непагоды
Ня страшаць:
У змаганьні
Здабытае
Многа прыгажэй!

Можа хто
На шляху
Зьляжа
З чырваньню
Прастрэляных
Грудзей.

Што-ж…
На вуліцах
Парыжу
Комунары
Ляглі сьнежнымі
Шпаламі,

Каб-мы
Па сусьветных
Лыжах
Жыцьцё
Уперад
Пераправілі.