Перайсці да зместу

Акрываўленая зямля (1930)/III/Роднай мамулі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пахаваньне партызана Роднай мамулі
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
У дні жалю

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНАЙ МАМУЛІ

Што сказаць,
Мамуля? —
Не расчыніш
Сэрца,
Не пакажаш
Бляск
Ласкавых воч
Расьпусьціліся
Жыцьця майго
Лейцы
У тую
Пакутную ноч

Мы многа
Перажылі,
Мамуля,
І гора,
І шчасьця,
І сьлёз…
Але сьмерць
Халодняй куляй
Патушыла
Бляск
Тваіх воч.

Выбачай!..
Абніму,
Пацалую
На магілцы
Сырую зямлю.
Можа быць,
Ты пачуеш
Любоў
Нязьмерную
Маю.

Можа быць,
Прытуліш,
Прыласкаеш
Буйную маю
Галаву.
Можа быць,
Зразумееш,
Ня скажаш,
Што забыў
Ласку тваю…