Перайсці да зместу

Акрываўленая зямля (1930)/III/Плятуцца вянкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ураджайнае Плятуцца вянкі
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Марыльцы-Случанцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛЯТУЦЦА ВЯНКІ…

Плятуцца вянкі
Дзявочымі рукамі…
Сонца паліць
Жыта,
Вочы паляць
Сэрца…
А яны плятуць,
Плятуць
Заплятаюць.

Ты, рука,
Ня блытай
Карэньняў
Лейцы…

З кветкамі
І думкі
Круцяцца дзявочыя,
Што сонца
Паліць жыта,
Вочы паляць
Сэрца.

З вяночкам прыгожа,
Як майскаю ноччу.
Ты, рука,
Ня блытай
Карэньняў
Лейцы…

Чэрвень, 1925 г.
Слуцак.