Акрываўленая зямля (1930)/III/Марыльцы-Случанцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Плятуцца вянкі Марыльцы-Случанцы
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Чарнее на сьнегу істужка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРЫЛЬЦЫ-СЛУЧАНЦЫ

Разьвітаўся
Нядаўна я з Случчынай
І сказаў:
— Даволі,
fenita
Хоць,
Як з прыгожай дзяўчынай,
Цалаваўся
З руйнеючым жытам.

Ужо зусім
Іншаю сьцежкаю
Я пайшоў
Па шляхох жыцьця.
Адрокся
Гаёвых рэхаў
І палёў,
Дзе дні
Я губляў.

Але вось.
На балі
У тэатры —
Там,
Дзе ў фраках скачуць аслы,
Мне дзяўчына,
Што ў Слуцку я бачыў,
Напомніла
Мінулыя дні.

Цалаваў-бы
Дзяўчыны тэй вусны,
Але
Ці яна-ж мяне кахае?
Ой на сэрцы
Іграюць гусьлі,
Казку жыцьця
Мне баюць…

г. Менск,
15-III — 1926 г.