Акрываўленая зямля (1930)/III/Арміі Леніна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маё каханьне Арміі Леніна
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Паравоз

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АРМІІ ЛЕНІНА

Эй, таварышы!
Здвой шэрагі!
Музыканты —
Іграйце паход!
Гэй, чырвоная,
Армія Леніна —
У морду
Сусьветнаму лорду…

Раз… Два!
Паварот
Улева,
На захад!
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

Мы сёньня,
Ужо не такія,
Хоць шынэлі
Нашы
Шэрыя,
Хоць шлях
Услалі магіламі,
Но красуе,
Цьвіцьце
з-Сэ-Сэ-Сэ-Рыя.

Раз… Два.
Паварот
Улева.
На захад!
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

Можа быць
У барацьбе
І загіне
Не адзін
Чырвоны батальён,
Но наша армія
Будзе адзінай —
Мільён
Мільёнаў
Мільён!

Раз… Два!
Паварот
Улева,
На захад!
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!

Дык, музыка,
Іграй паход!
Што нам
Туманы Келога;
Мы сонца
Ўзялі ў пераплёт,
Чырвоным
Пішам
Па беламу!

Раз… Два!
Паварот
Улева,
На захад:
Стройся, колёна —
Чырвоны сьцяг!
Армія Леніна
На вуліцах Лёндона!