Ад вёскі нашай недалёка...
Ад вёскі нашай недалёка... Верш Аўтар: Алесь Гарун Крыніца: https://knihi.com/Ales_Harun/Ad_vioski_nasaj_niedaloka_spz.html |
Ад вёскі нашай недалёка,
Бадай, чы будзе тры вярсты,
Балотам шлях наш разарваны
І злучан грэбляю ізноў.
Здалёку стаць, таго балота
Амаль не відна,— так яно
Ў адно сабе злілося поле
З мурогам, з краскамі лугоў.
Аб ім цікавых шмат паданняў
Жывець у нашай старане.
Старых ты толькі распытайся,—
Паслухаць будзе што табе...
Калі у нас хадзілі швэды,
Вялікі быў ў народзе страх,—
Хавалі ўсё дабро у ямы,
А самі жыць ішлі у лес.
Бо швэды, хай іх трасца, зверы.
Куды ні прыйдуць, як рабак,
Усё пап’юць, з’ядуць, а рэшту
З сабой ў дарогу забяруць.
А да таго яны часамі
Без спуску білі мужыкоў,
І малых дзетак мардавалі,
І моцна крыўдзілі кабет.
Ну што ж,— за гэтакія здзекі
Народ ім шкодзіў як мага.
Даўней і з нашых былі зухі,—
На штукі ўсякія ішлі.
Дзядок Даніла стары векам,—
Здаецца, ссохлы ў лесе грыб,—
Згубіў іх конных два аддзелы,
Ў балоце гэтым патапіў.
Пачуў ён знекуль, быццам швэды
Ідуць да Менску нацянькі,—
І з весткай гэтай — скуль і [жвавасць]
Прышпарыў раніцай у лес.
Кабеты, звесна, зараз плакаць,
Маўляў, чаму паможа плач.
Мужчыны гэтаксама ў страсе,
А дзед сабраў мужчын і кажа:
«Хадзіце грэблю раскідаць».
Народ паслухаў: дзед Даніла
Лічыўся мудрым навакол,—
Не вельмі доўга намаўляў іх.
«Чаму? Нашто?» — усе пытаюць.
«Нашто, аб гэтым знаю я,
А вы, як хочаце спакою,
Рабіце толькі, што кажу».
Усякі ведаў — дзед не дурань;
Таму, забраўшы з лесу снасць,
Памкнулісь людзі ўсёй грамадай
Бурыць дзядоўскі [моцны ссек].
Паверыць трудна, паглядзеўшы
На нашу грэблю, як яны
Паспелі ў дзень разруйнаваці
Яе — амаль не на вярсту.
Па гэтым кажа дзед [Ігнацы]:
«Цяпер усё,— ідзіце ў лес,
[Вазьміце трубы] і чакайце,
[Пакуль не будуць швэды тут].
Як прыйдуць швэды і на грэблю
Уступіць іх апошні конь,
Тады ў катлы ударце, [ў трубы
І затрубіце як мацней].
Рабіце гэтак, мэрам войска
Ідзець вялікае праз лес,
І самі ўбачыце, што будзе,
А мне ісці ад вас пара».
«Куды?» — спыталі. «Дый да швэдаў,
Хачу іх быць правадыром».
Сказаўшы гэтак, сам падаўся
У той, адкуль з’явіўся, бок.
От ноч прыйшла, ніводнай зоркі
На чорным небе не відаць.
Стаяць людцы на варце ў лесе
І богу моляцца усе.
Здаля пачулі тупат конны,
[Калькох] паслалі дзец [юкоў]
Сядзець на купках у балоце
І пільна швэдаў [сцерагчы].
Бліжэй, бліжэй,— ужо ля грэблі;
Ужо чуваць іх галасы,
І ржанне конскае, і тупат.
Ужо на грэблі... Ў той жа час
Дзяркач азваўся у балоце,
Па ім другі умоўны знак,—
І з лесу трубы, бубны [сурмаў];
Пачулі швэды страшны шум.
Змяшалісь швэды. Ім здалося,
Што войска збоку йдзе на іх.
Пусцілі коні науцёкі,
Ды не ўдалося уцячы...