Адрас
Выгляд
Адрас Верш Аўтар: Алесь Гарун 1918 Крыніца: https://knihi.com/Ales_Harun/Adras_spz.html |
Маленькі фельетон
Заведывающіе отделами, чины канцеляріи и служащіе
Народнаго Секретаріата преподнесли
председателю Народнаго Секретаріата
І-го состава І. Я. Воронко благодарственный адрес,
артистически выполненный художником С. Волонсевичем.
(«Новый Вестник», № 126)
За услугі, за работу,
За карысць грамадскай справе
Не адмовіш нам ахвоты
Дзеячоў трымаць у славе.
Павярнуўся, круцянуўся —
Праслаўляць ужо гатовы.
І, здаецца, таго б досыць,
Ёсць прамога ў свет прадрацца,
Дык нашто ж павінны ўносіць,—
Саматугам праслаўляцца:
Пачакаці, змеркаваці,
І было б куды больш чыста,
Чым для «адрасу» наймаці
Валансевіча-артысту.
1918