Агні (1930)/Краіне/У сьветлую далеч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Агні У сьветлую далеч
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Максім
Іншыя публікацыі гэтага твора: У сьветлую далеч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У СЬВЕТЛУЮ ДАЛЕЧ

Тахтам напорным
Дні нашы звоняць…
Чую акорды
Новых сымфоній.
Дні нашы пеняць
Новыя гімны, —
Нашы Шопэны
Ў гуле машынным.
Новым настроем
Песьні працяты…
Гуд Асінстрою —
Нашы сонаты.
Чуеце ў высях
Гоманы сталі, —
Сьцежкі ўзьвіліся
Ў сьветлую далеч.

Жнівень 1927.