Аб справядлівасьці
Аб справядлівасьці Паэзія ў прозе Аўтар: Б. Мэон ? (пераклад 1923 году) Пераклад: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 2-3 |
Б. Мэон.
Мовіў нахмараны цар:
—Годзі! Я справядліў буду. Ніхай неба рашыць за нас спрэчку нашу і скажа, вінен ты ці не ? Я вялю рабу майму пайсьці за места і на пяску пустыні напісаць тваё імя, о нявольнік ! І калі вецяр не разьвее і захаваецца да раніцы напісанае, то, знача, праўда твая ў нашай спрэчцы—жыцьцё тваё прадоўжыцца.
— О,цар! ўсклікнуў бедны нявольнік.
І раб пашоў і накрэсьліў імя і ждаў і на сьвітаньні вярнуўся і апавядаў бачанае.
І мовіў цар:
— Не, нявольнік! Разьвеяна с пяском тваё імя—прысуд то безстаронны—ты павінен памерці!
—Зьлітуйся, прасіў паняволены. Зьлітуйся!
Падумаўшы мовіў цар:
—Я літасьцівы. Адложым да поўдня. Калі у поўдзень твой цень, о нявольнік, даўжэйшы будзе як ты сам, то гэта знак што ты павінен быць апраўданы—жыцьцё тваё прадоўжыцца.
І наступіў поўдзень і цень скароціуся вельмі.
З гордасьцю мовіў цар:
Цяпер ўсё ясна: ты павінен памерці. Засуджан ты двойчы. Не я цябе судзіў. Ня мной устаноўлен прысуд. Я безстаронны быў. Я справядлівы!
Пераклаў В. Л.