Аб мядзьведзю і асінавым калу з голасам
← Певень і гуся | Аб мядзьведзю і асінавым калу з голасам Апавяданьне Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 7 |
Аб чорце бязродым → |
Аб мядзьведзю і асінавым калу з голасам.
Здружыліся мядзьведзь ды асінавы кол з голасам. Здружыліся і разам на ўловы ходзяць. Мядзьведзю добра: што сам задзярэ, што кол забье, а ён, мядзьведзь, і зхрапае. Так яны два гады лавечылі, многа зьвярья накалечылі, а на трэйці год апамятаўся кол, дый кажа:
— Я, кажа, так-жа хачу сваё здаволеньне мець.
— А чаго табе трэба?—пытае мядзьведзь.
— Ды я і сам, кажа кол, ня ведаю!
Думалі, думалі,—кол ды мядзьведзь, — нічога не прыдумалі, адзін дурань, другі кол. І пашлі яны да вароны радзіцца. А варона кажа:
— Нельга, кажа, калу ніякага здаволеньня мець! Калі бье, ды ня рад,—гэта ужо апошняя справа… Ды ў кала на іншае і душы ня хопіць. Мядзьведзю—таму вун сколькі бруха дадзена, душы, жары, ды здавальняйся…
Як пачуў гэткія словы асінавы кол, дык да таго зажурыўся, што мядзьведзю чэрап пашчапаў і сам аб яго разьбіўся.
Гэтак і скончыліся іхнія ўловы.