Ў паўночным краю на кургане… (Гайнэ/Багдановіч)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
*** Ў паўночным краю на кургане… Верш Аўтар: Гайнрых Гайнэ 1909 Пераклад: Максім Багдановіч Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 369 |
Ў паўночным краю на кургане
Сасна адзінока стаіць,
Абкутаўшысь лёдам і снегам,
Як белай адзежынай, спіць.
І бачыць у сне яна пальму,
Што ў дальняй паўдзённай зямле
Самотна стаіць і нудзьгуе
На спаленай сонцам скале.
(1827 / 1909,
Яраслаўль)