Перайсці да зместу

«Выбираймася у прочки»! (1896)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Выбираймася у прочки“! „Скарэй у Томскъ“!!
Публіцыстыка
Аўтар: Аляксандр Ельскі
1896 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выбіраймася ў прочкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„ВЫБИРАЙМАСЯ У ПРОЧКИ“!

„СКАРЭЙ У ТОМСКЪ“!!


Абъ тоя добра развѣдаў и разтлумачыў народу

А. Ј.

«Дурню и мора па каленцы».

Старая прыказка.


Друкавана у Пицярбурху 1896 року.

Складъ г͆лаўны у книжницы Б. Адамовича,
у Мѣнску-Литоўскамъ.

„ВЫБИРАЙМАСЯ У ПРОЧКИ“!

„СКАРЭЙ У ТОМСКЪ“!!


Абъ тоя добра развѣдаў и разтлумачыў народу

А. Ј.

«Дурню и мора па каленцы».

Старая прыказка.


Друкавана у Пицярбурху 1896 року.

Складъ г͆лаўны у книжницы Б. Адамовича,
у Мѣнску-Литоўскамъ.

Дозволено цензурою. С.-Петербургъ, 13-го декабря 1895 г.


Типографія Е. Евдокимова, Троицкая ул., д. 18.

У Томскъ!


I.

«Дурню и мора па каленцы».
Старая прыказка.

Пѣршъ напяршъ прыпомню байку, выдуманую празъ разумныхъ людзѣй на тоя, кабъ научыць заздросныхъ, якъ трэба обыходзицца зъ дабро̀мъ Божымъ, намъ данымъ, бо няўсіожъ ѣстъ бог͆ацтва што бачыць вока, а жадаючы мног͆а, ня пэўнага, можна часамъ утрациць ўсіо што маяшъ.

Отажъ кажуць: бѣг͆ла сабака па кладцы празъ раку̀ и нѣ̀сла у зубахъ ладны кавалакъ мяса; увидзяўшы у вадзѣ свой сабачы вобразъ, ня падумала, и захацѣлася ей таго мяса прызрачна͆га, дыкъ разинула ротъ кабъ ухапиць знадо̀бу. Аляжъ якая прыкрая ста̀лася ей прыг͆ода: мяса праўдзивая, разумѣяцца, выпала ей зъ рота и паплыло̀ зъ вадою быстра, а дурница асталася бязъ ничо̀г͆а.

Отъ карысьць зъ заздрасьци якая!…

II.

Вѣльмижъ нѣшта кѣпскія г͆адакѝ настали!

Няубачышъ, ня паслышышъ ни чог͆а добраг͆а, таквѣля г͆рэшную работу, дурную г͆утарку, злую навѝну, якъ будта у нашай ро̀днай зямѣльцы ня машъ ужо прастору жыць выг͆адна, зъ Бог͆амъ, и баг͆ацець цно̀таю, ро̀зумамъ да хлѣбам!..

Кажнаму якъ бы то усяг͆о скупа стала; усѣ праг͆нуць дастатку бязъ мѣры, адзинъ другому заздросьциць ня вѣдая таго, што усимъ ня быцьжа роўными: ни силай, ни ўзростамъ, ни здароўямъ, ни вѣкамъ, ни маіонткамъ, ни станамъ, ни ўласьцью, бо разницы Бог͆ъ прызаконіў, кабъ были на свѣця людзи старшыѣ и младшыѣ, заможныѣ и мѣньшъ засобныѣ, работники и учоныѣ, слуг͆и и хлѣбадаўцы, Манархи и ихъ падданыѣ зъ права̀ми абываталей ро̀дного кра̀ю.

Охъ! якояжъ г͆эта вяликая, святоя сло̀ва: ро̀дны край! да трэба толька зразумѣць яіо и, зъ чесьцью, г͆лыбока хаваць у сэрцы!

Аляжъ людзямъ ціомнымъ, бязъ маральнасьци, заздроснымъ на чужоя, чураюшчымся шчырай працы, ня прыйдзя наватъ у г͆óлавы, якоя яны сабѣ зло мно̀жаць, выг͆лядывая ціонгля за родныя варо̀ты, кабъ толька г͆дзѣ нибудзь пажывицца да̀рам…

Зямѣ̀лька наша маци, насякла кроўю и потамъ прэдкаў, жывицѣ̀лька наша! даждалася цяпѣръ таго, што ей сыны, на одно слова яког͆ась по̀длаг͆о вошуста, г͆атовы кидаць яіо и мчаць г͆дзѣ хцивыя вочы зы̀ркаюць за ліогкаю нажываю… Со̀рамъ г͆эта бачыць, бо ўсіо тоя смутны знакъ вѣльми, и сэрца балиць якъ падумаяшъ, што сталася зъ добрымъ зъ натуры народомъ нашымъ! Даўнѣй, бывала, кіямъ ня вы͆гнаўбы зъ сяла адна͆го чалавѣка тамъ, куды цяпѣръ на зламаньня карку г͆атовы ляцѣць г͆рамадо̀ю ўсѣю.

Ня такъ то даўна народъ акраинъ нашаг͆о царства, ўзняўся быў ѣхаць за мора, у Амэрыку, и тысячы яг͆о прапали марна на чужбинѣ, цяпѣрже зноў тутэйшыіе Бѣларусы задумали г͆уртомъ пярасяляцца у Томскую г͆убернію.

Па карчмахъ (ой тыя корчмы праклятыя!) па кярмашахъ, па зборыщахъ у г͆арадохъ толька и г͆óману дурно̀г͆а абъ томъ, што хадзили, альба по̀йдуць „записывацца” да губарнатара на пярасялення, бо туды якъ бы то вызываюць народъ наг͆ла, павязуць яго да̀рамъ, а на мѣсцы даду̀ць ня толька, г͆асьцинца, мног͆а забудо̀ваной зямли, аля надта шматъ г͆рошы, да надараць усялякаго насѣння, „раг͆атай скацины кажнаму пярасялѣнцу; што у Томскай г͆уберніи два мѣсяцы толька зимы ліо͆гкай, а посля ціопла, дыкъ ціонгля пяюць салаўи, растуць проста у лѣся салодкія яблыки и дули, што пасѣяна бочка збожа уродзиць заўжды поўны засѣкъ, што тамъ народъ будзя во̀лянъ адъ падаткаў и рэкрута. — Отъ што чаўпуць дурни, а дру͆гіе слухаюць и даюць вѣру г͆энаму г͆лупству, а тымъ часамъ робицца вяликая шкода имъ са̀мымъ и цэламу кра̀ю, бо наватъ сялянѣ заможныіе, имѣющыіе грунты уласныіе думаюць пакинуць ихъ и ѣхаць у Томскъ за бог͆ацьцямъ (!) и пакуль што, прадаюць за бязценакъ скацину и ўсякую рухомасьць.

Ачы вѣ̀дая народъ хто яму устроіў тую зг͆убную прыслуг͆у? у якую іонъ бяду̀ лезя? и адъ куль паўстала усіо тоя баламуцтва? Отажъ я разтлумачу сумленна̀ ўсіо дзѣла.

Кабъ народъ быў г͆раматны якъ трэба и уцьвѣржаны добра у вѣры хрыстовай, то быўбы цьвярозы, ащендны, маральны, працавіты, знаўбы вартасьць дараг͆ую часу и тую праўду старасьвѣцкую што: „бязъ працы ня ѣсьци калачы“; такъ яго таг͆ды ни хтобы ня падашукаў ня звіоў бы и ня пажывіўсябъ дурно̀сцью яго.

Зъ ласки Бога и Манарха даны ужо даўно сялянамъ шырокія правы свабодныхъ абывателей, аднак г͆рамата у народзя развита саўсимъ сла̀ба, а што значыць обычайнасць, працавитасьць абъ томъ яще мѣншъ свядомы іонъ, зўлаща, што на адну школу зъ ксіонжками, прыходицца можа трыдцась карчомъ зъ г͆арелкаю[1]! тотажъ пьянства у сіо̀лахъ, ня тутъ кажучы, цьвицѣ якъ макъ, распуста укаранилася паўшехная, дзѣўки скромнай, пра̀вай цяпѣръ са свѣчкаю ня найци у сялѣ, бо маль усѣ сваявольны, а маладзики карчомники, таквѣля зняважаюць бацькоў, г͆лумяцца надъ старыми, зводзяць дзяўчатъ, працаваць щыра и зарабляць ня рады, дыкъ и заможнасьци праўдзивай нямашъ, бо „маци зямѣлька такъ ро̀дзиць, якъ ѣй г͆аспадаръ г͆о̀дзиць“, а г͆аспадаръ толька зъ помочью Бога можа наладзиць добра свой варстатъ!

Большъ якъ трыдцаць летъ таму назадъ, народъ увольня̀ны адъ падданства, мястъ цывилизавацца, стаў, кажучы щырую праўду, бязбожнымъ и здзичалымъ[2], а заздрасьць баг͆ацьця закружыла яму го̀лаву саўсимъ.

Даўни патріархальны абычай у хаця минуўся, старыхъ ня слухаюць, ня шануюць и наватъ гоняць прочь разпустныіе маладзики. Родныіе браты пры дзяльбѣ бацькаўшчыны г͆рызуцца зъ сабою г͆решна и зъ гэнай склыки здараюцца часта краминалы: братабойства и бацькабойства, альба ня знаныя тутъ даўнѣй пажары адъ падпа̀ливаня, празъ мсьцивасьць, хоць, праўда, г͆араць часта сіо̀лы и адъ няасьцярожнасьци зъ аг͆ніомъ, астаўляныхъ бязъ дазо̀ру дзяцѣй, да празъ паг͆аныя папяросы, каторыя цяпѣръ смаляць хлопцы и дзяўчата, маль адъ дзяцинства и нихто г͆этай сваяволи ня забараняя.

Зло тожа вяликая, што адзѣжу народную, пава̀жную, уласнаго выробу, паскидали и напранули курты да сукни фабрычныя, а былины, абрады и пѣсни старасьвѣцкія забыты и пяюцца салдацкія, няпрыстойныя, што ажъ вушы вянуць слухаўшы ихъ; дыкъ якояжъ дзива кали цяпѣръ ни водна дзѣўка на сваіомъ вясѣліи на дзяжу ня сядзя… Да яще выдумали спраўляць свадзьбы у пятницы (!), у дзѣнь смѣрці Бог͆а нашаг͆о Язуса Хрыста, и кали друг͆ія хрысьціяня моляцца и по̀сьцяць, вясѣльники нашы жруць мяса, пьюць да бязпамяци и зъ пьянства блуду поўна…

Даўней николи таго ня была!.. Отажъ ясна, што пры такомъ станя здзичанья абы̀чаю у народзя, ня можна и падумаць абъ узросьця яг͆о заможнасьци, бо тоя прыходзиць толька празъ цнатливую и разумную працавитасьць, а Бо͆гъ ня можа бла͆гаславиць лянивай и дабравольна сябѣ псующей г͆рэхамъ талпѣ.

Отъ г͆дзѣ прычына таг͆о што народу ня милы сваи уг͆лы святыя, адъ прашчураў дзядзичаныя и што іонъ заслышаўшы байку абъ дармо̀вымъ скарбя за тысячами віорстъ, г͆атоў тамъ бресьци, як зваріяваны, ўздаг͆онку.

Но за г͆эту разг͆ука̀ную хцивасьць мусиць яму стацца шматъ г͆оршъ, кали мястъ зарабляць, учыцца, прамышляць якъ жыць честнымъ трудамъ у зямѣльцы роднай, трациць толька часъ дараг͆ѝ на карчомныя г͆утарки и усякія баламуцтвы, а рэштки г͆рошы аддаѣ вошустамъ за блудныя навинки, каторымъ николи ня збыцца.

Г͆этакъ же жыць ня можна, треба апомницца и ведаць, што дурнямъ сапсо̀ванымъ у душы, ниг͆дзѣ ня будзя добра, и кабъ имъ стала лепшъ, то, треба паправицца зъ грунту, маральна и научна, и старацца доўг͆а, вытрвала працуючы прыдабыць сабѣ тою цнотаю патребны дастатакъ. Ня машъ друг͆ой, таквѣля г͆эна про̀стая дарог͆а къ хлѣбу будняму и къ добраму быту, а яна указана намъ законамъ Божымъ и Манаршымъ!

Хто и начай учыць народъ, той хыба яго нѣпрыяцѣль и хоча яго зг͆убы, хоча збиць зъ толку хрысьціянскаго… Жадаць нават мног͆а хрысьціянину ня вольна, а тым большъ кабъ „г͆атовыя пячоныя галу̀бки ляцѣли намъ самы у г͆у̀бки“, бо чалавѣку предназначана адъ Бога натужываць жылы и праливаць потъ працуючы на жицьця, дыка и найбаг͆атшы адъ працы ня волянъ, а кали г͆ульту̀я, то г͆решыць и рана поздна змарнѣя.

Нядумайця прастыя людзи, што таквѣля вы працуяця, напроціў; усякая праца, чы зъ тапаромъ, чы зъ пяромъ кали сумленна то и ця̀жка; а̀ля ваша шматъ здаравѣйша и крепиць, бо просты работникъ прабывая большъ на чыстамъ павѣтры, смачнѣй зьѣсьць и засьнѣ! Ня заздросьцьцяжъ занятымъ якою друг͆ого працаю! Якъ у лѣся разныя древы, такъ на свѣця мусяць быць усялякіе людзи, для таг͆о кабъ адны друг͆имъ узаимна служыли, памаг͆али, то тымъ то симъ, водлуг͆ъ таг͆о якъ хто што умѣя. Адзинъ дро̀ва рубиць, альба зямлю па̀ша, други пиша альба учыць, треци ѣсьци варыць, той друкуя ксіонжки, г͆андлюя, инны̀ лечыць, г͆эны имшу правиць, альба судзиць, рондзиць и т. д. и усѣ яны робяць дзѣла добрая, а злы толька той, хто прагня ляжаць на бо̀ку и ўсяг͆о заздросьциць ближняму, забыўшы, што бо͆гацьця у Бог͆а“!

Трудзѣмасяжъ якъ хто можа, и ня спихайма ро̀днаг͆о хлѣба зъ лапаты, дыкъ усѣ сыты станямъ, бязъ патребы лишняй ро̀скашы, бо ѣй и вѣра хрыстова намъ забараняя. Нятой счасьливы хто у саѣця, пры залатымъ загарку, зъ пярсьціонками на пальцахъ ходзиць, аля хто зъ працы рукъ, чы г͆алавы̀ мая скромны бытъ, да чыстая сумлення, каторая становиць найдаражейшы скарбъ чалавѣка.

Даўнѣй якъ на свѣца вымо͆ги были мѣньшы и патребы, а маладзіожъ слухала старыхъ и ўся сямья рабила у хату, дыкъ и Бог͆ъ спорыў усяму и жы̀лася шырай. Аля па увальнѣньни адъ падданства, новая разпушчанная пакаленьня парвала зямлю на кава̀лачки, набудавала бабыльскихъ халупъ г͆уста, дзѣ ля пажару хыба, и митренжыцца ля нихъ, бо жаль кинуць ихъ и ицьци у заработкі; а тымъ часамъ найшли трудные г͆ады, збожа саўсимъ танна стала и г͆аспадару толька разумнаму и зъ запасамъ можна якъ нибудзь пракидацца. Адъ тыхъ прыг͆одъ прыг͆алели маль усѣ, а якъ пьяницамъ и ня маральнымъ, бязъ ушчуньня, зрабилася куса, дыкъ пачали красьци, наватъ кони у сваихъ братоў сялянъ и цяпѣръ поўны астрог͆и здаровыхъ дзяцюкоў за зладзѣйства; друдруг͆іѣ же мястъ научыцца яког͆а рамясла, альба стаць у заработки у фабрыку, чы у дворъ пры г͆аспадарцы, толька надстаўляюць вушы кабъ пачуць якъ г͆дзѣ што сарваць бязъ працы.

Отъ и пачули адъ злыдняў абъ Томскія дармавыя баг͆ацствы и туды намѣраны пѣрци, няразабраўшы растаропна у чом дзѣла. Тую вѣсьць, разумѣяцца, разпусьцили знарокъ вошусты, жулики, знаюшчыѣ дурно̀сьць народу, кабъ мѣць зъ няг͆о няг͆одную карысьць, бо хто записываяцца у нихъ, мусиць имъ плациць г͆рошы сколька можа[3].

Тая навина пашла якъ зараза па сіолахъ и народу мэрамъ у г͆алавѣ заму̀цилася адъ надзѣй на раскошная жыцьця у прочкахъ. На бяду ходзиць пліотка, што будта ужо мног͆а людзѣй паѣхала у Томскъ, што у два мѣсяцы нажыли ужо сабѣ тамъ па Соракъ штукъ раг͆атага скоту (!), столькажъ канѣй (!) дык и прызываюць будта письмами міръ, кабъ туды „хоць бы ракамъ поўзъ“ „багацѣць и панаваць!..“

На тоя баламуцтва зирнула наканѣцъ начальства, вѣляна слядзиць за падстракацялями и асьцярагаць народ, кабъ ня блудзіў дурна и ня рабіў сабѣ тымъ шкоды; аля хоць разумнѣйшыѣ слухаюць, вог͆улъ ня пярастаѣ чаўпци сваіо на ўсѣ лады, дыкъ и задумаў я разтлумачыць народу чыстую праўду.

III.

Аляжъ запытаюць цикавы: Кали г͆утарка абъ Томскъ ня праўдзива, то якжа маг͆ла яна паўстаць ни зъ таго ни зъ друг͆ог͆а, бязъ ниякай прычыны?

На тоя атвѣтъ: праўда што водлуг͆ъ Ка̀зки „ня бывая агню бязъ дыму“, затымъ и байку абъ дармавыя баг͆ацтвы Томска, спляли людзи ня зничо̀г͆а, да таквѣля пліотка г͆лу̀пая и будзя жутка, калѝ, якъ той кажа, „аг͆лѣдзицца Малахъ, што трасца у зубахъ“…

Яще нябошчыкъ Монарха нашъ Аляксандръ III, разузнаўшы што народу шмат выяжджая дурна зъ Яг͆о царства за мора, кабъ тамъ прападаць, выдаў 13 іюля 1889 г͆оду указъ абъ том, што кали хто изъ сялянъ, альба мящчанъ, бяздомныхъ, но маючыхъ запасъ г͆рошы захоча ѣхаць, исялицца на свой счотъ на казіонныхъ зямляхъ, то можа абъ томъ прасиць уладзу, и такимъ истотна, празначана выдзяляць участки на-Сибиры, альба на друг͆іхъ даліокіхъ пустыхъ даліокіхъ пустыхъ акраинахъ царства, ня дарамъ аднакъ, а на выкупъ, зъ нѣкаторыми да часу льготами. Отъ и ўсіо!

Абъ томъ Царскомъ законя, усяки, мястъ слухаць абятницъ вошустаў, якъ растуць дули на вѣ̀рби, можа прачытаць у ксіонжцы, нахадзящайся у кажномъ Валастномъ Праўленни, падъ заглаўямъ: „Сборникъ разъясненій Сельскаго Вѣстника, по дѣламъ Сельскихъ Обывателей[4].

Зъ тыхъ поръ жаднаг͆о друг͆ог͆о за̀кону абъ пярасяленьни Царъ нашъ ня выдаў, а цяпѣрашни рухъ пярасяленьчы разбудзили, якъ сказана, вошусты, кабъ ашуканствамъ цяг͆нуць зъ ціомнаг͆о народу карысьць; яны то падмаўляюць ицьци у прочки нѣдзь куды, за нябывалымъ счасьцямъ, бо усюды чалавѣка на свѣця ждже праца, а чымъ іонъ розумнѣйшы и сумленнѣйшы тымѣ и счастліўшы будзя. Падробнасьци абъ томъ, якимъ спосабомъ у бацькаўщынѣ жыць и працаваць треба, скажу яще на канцы маѣй ксіонжки, а пакуль тоя, мушу разталкаваць што за таки край абяцаны, Томская г͆убернія, будта малакомъ и міодамъ плывущы.

Отажъ, ляжыць іонъ у Сибиры, у паўночна-усходняй старанѣ царства русскаг͆о, адлег͆лы адъ тутэйшаго краю маль на 6,000 віорстъ, за г͆арами, за лясами, за шырокими вадами, куды можна будзя упраўдзя даѣхаць па жалезнай дарозя, якъ яіо збудуюць колись, аднакъ г͆эта ўсіожъ вѣльми даліока, можа дзѣвяць разъ столько якъ адъ насъ да Пицярбурха, альба да Варшавы. Наука яаг͆рафіи насъ учыць, што зима тамъ пачинаяцца адъ Сянтабра мѣсяца и ляжиць да Мая, правя 9 мѣсяцаў; што марозы даходзяць да 40 г͆радусаў[5], дыкъ дзѣ ля холаду такога страшнага тамъ ня расьцѣ ни якая Садавина, а людзи зимою мусяць хадзиць ня у якихсь тамъ кажаркахъ нашыхъ, а зашыты адъ ногъ да г͆алавы ажъ у дзвѣ махнатыя звярыныя шкуры, бо иначай ни водзинъ ня быўбы жыў. Зямля тамъ, праўда, ня зг͆орша, аля климатъ дужа суровы и часу мала для г͆аспадарства палявог͆а, бо часта марозъ увѣсь уражай памарозиць; затымъ людзѣй у г͆этыхъ пустынныхъ прасторахъ пакуль мала, и ўсіо „наводны народъ“, паўсталы пѣршъ изъ катаржникоў ссыланыхъ, а патомъ изъ пярасяленцаў разныхъ.

Пакуль што можнабъ тутъ працавитаму и умѣламу чалавѣку имѣць карысьць зъ рыбалоўства на вяликихъ рэкахъ и азіо̀рахъ, и зъ паляваньня у драмучыхъ лясахъ, аляжъ усѣ тыя прасторы казіонныя, а зъ прыбыткамъ народу, празъ жалезную дарог͆у, мусиць уникнуць и г͆эты прыродны дастатакъ стараны и трудъ чалавѣчы памножыцца, т. е. натужыцца большъ.

Отъ якъ выг͆лядая праўда чыстая, бязъ усякихъ прыкрасъ, аснована на законныхъ даныхъ.

Разумѣяцца, у томъ краи паўночнамъ, даліокамъ, жыць можна, зўлаща таму хто щыры до працы, бог͆абаязны, цьвярозы, а ўдабавакъ прыйдзя тамъ зъ розумомъ и зъ патребнымъ запасамъ уласныхъ г͆рошы; аля дурню яко̀мусь, г͆ультаю, пьяницы г͆о̀ламу тамъ толька скарэй прапасьци, и хоцьбы хто хацѣў вярнуцца, то ужо пэўня ня патрапиць. Паўтараю: толька дурносьць народу тутейшаго, ѣстъ прычынаю той маніи качаваньня за свѣтъ зъ свайго ро̀днаго краю, бо водлуг͆ъ заг͆раничныхъ Г͆асударствъ, у нашамъ Заходнямъ краи[6], насялення мѣншъ у шэсьць альба у сѣмъ разъ, за тымъ ни якай цясноты ня машъ, и доўг͆а треба ждаць, пакуль на праўду цѣсна станя, якъ на прыкладъ у Нѣмцахъ, у Франціи и у друг͆іхъ народаў.

У насъ народъ хоць падзяліў сядзибы даўнія, аднакъ мог͆бы яще жыць у добрымъ быця, кабъ мѣў розумъ. Нямѣцкіе сялѣне кали маюць 10 марг͆оў поля, то жывуць дастатна, мерамъ якъ нашы пановя дзѣдзичы у маіонткахъ: муруюць сабѣ прасторныя камяницы, маюць у нихъ пакои прыбраны хвасьлива, зъ ксіонжками и г͆азэтами на стала̀хъ, бо г͆аспадарства у нихъ научная, а яны самы адукаваны добра, цьвярозы, ащендны, сумленны и вѣльми працавиты.

Кали хто г͆этаму ня павѣрыць, то нѣхъ прачытая свѣжу абъ томъ вядомасьць у Пицярбург͆скай г͆азэця Свѣтъ“ за 1895 годъ[7] тамъ усіо тоя аписана вѣльми цикава и выясьняна прычына багацтва нямѣцкаго сяляніна, якъ я выжай казаў.

У насъ кали хто зъ сялянъ научыцца чытаць и писаць, то ўжо чураяцца сяла и задумливая якбы убицца г͆дзѣ на мѣсца писара у воласьць, на урадника, чы иног͆а яко̀г͆а чыноўничка, бо тутъ можна франтаваць у сурдуця пры загарку…

За тымжа у сіолахъ нашыхъ пражывая таквѣля ціомны людъ. Ні хто тамъ ня умѣя добра памалицца Бог͆у, прачытаць разумную ксіонжку, альба законы якія, а праклятая г͆арелка заливая да рэшты ўсимъ мазг͆ѝ, дыкъ што робицца у г͆óлавахъ тоя и у г͆аспадарцы. Школы правя ня убачышъ, ани саду ля хатъ, а толька карчма тарчыць на пѣршамъ мѣсцы, г͆дзѣ сабѣ Шмэрка звіў ціоплая г͆няздо… На улицы вускай г͆разь и смуродъ страшны, а свиньни валочацца усюды и рыюць. У хатахъ тожа сама, бо народъ зъ парасятами, да зъ кура̀ми жывѣ разамъ, адъ чаг͆о тамъ часта хвароба и паморы; блохъ и ўсякай иной брыдасьци поўна, а людзи ня мыты, ня часа̀ны соваюцца зъ кута у кутъ, зъ люльками альба папяросами у зубахъ[8] у падраныхъ рызьнякохъ, якъ старцы якія… у дабавакъ злог͆а, будынки усюды пастаўляны бязъ толку, ня ўлиніи, той туды, той сюды, пасьпираны адзинъ къ другому, саломаю крыты, што крый Божа пажаръ, дык цэла віоска мусиць ицьци зъ дымамъ у мигъ, и нихто ня разг͆луздаѣцца, што трэбажъ инакшъ нѣкъ урондзиць жыцьця у сіолахъ… што г͆аспадарка патрабуя бадай найразумнѣйшыхъ и найлепшыхъ труженикоў, бо яна прэця свѣтъ кормиць, а бязъ нѣй ня можа быць праўдзива цывилизованаг͆о спалаченства. Доля-жъ нашай г͆аспадарки, пакуль што, вѣльми смутна, кали іею правиць ня прасьвѣчаны, пьяны народъ! За тымъ патребна вяликая пярамѣна у мысьляхъ и павядзѣньни ро̀льника тутэйшаг͆о, и таг͆ды мусялабъ быць лепшъ, и ня сталибъ людзи бѣг͆чы зъ зямѣльки, нашай Маци ро̀днай!.. На тоя кабъ мѣць зносная жыцьця, ня треба яг͆о шукаць за свѣтамъ, а таквеля нале́жыць працаваць зъ Бог͆амъ и ро̀зумамъ на мѣсцы, бо хоць чуваць, што „за морамъ волъ каштуя залатоўку“, а ўсіожъ лепшъ туды празъ заздрасьць ня хадзиць, бо пакуль той волъ, дыкъ боты зтопчашъ, но͆ги павяредзишъ, купила прахарчуяшъ и мусиць спраўдзицца даўняя прыказка, што: „вялики кавалакъ г͆орла дзяре“…

Ой святаяжъ бацькаўская ниўка! „бо хоць часамъ ня уродзиць, аля къ торбя ня даводзиць“, дыкъ и праўда сказана, што „ўсюды добра, а дома найлепшъ“.

Помницяжъ, помниця людзи тую адвѣчнаю мудрасьць, ня пазирайця вѣльми за сваи вароты и старайцяся сэрца кабъ дамы̀ вашы, сіолы вашы сталися вамъ милы и дастатни, празъ усякую цноту вашу. саўся͆го сэрца кабъ дамы̀ вашы, сіолы вашы сталися вамъ милы и дастатни, празъ усякую цноту вашу.

IV.

Запытаяця: якъ жа урондзицца кабъ стала лепшъ?

А отъ якъ.

Гарелку трэба кинуць и канѣчна цьвярозыми зрабицца, бо бязъ таг͆о николи жаднаг͆о толку ня будзя.

Дальшъ, треба учыцца пильна уся͆го, гдзѣ толька здарыцца можнасьць.

Часъ треба шанаваць, кабъ и минуты ня страциць дарамъ, бо іосьць разумная прыказка баг͆ацѣйшаго на свѣця народу, Аг͆лічанъ, што: „часъ то г͆рошы“, а ўласняжъ народъ нашъ у гэтамъ ня разумѣя ничог͆а и трациць ня толька грошы на пьянства усвятки аля и часъ у будни, да на ўсялякія праводы забабонныя якъ: „Градавыя Сярады“, „Выпятры“, „Мяртвыхъ Вяликдзянь“, Миколинъ Бацька „Паликопа“ и Бог͆ъ вѣдая што яще. Отажъ треба свяциць толька святки, наказаны хрыстовай вѣрай, прыстойна, зъ малитваю у сэрцы, зъ чытанямъ добрыхъ ксіонжакъ, а ня пьянствамъ г͆рэшнымъ; свяциць такъ, кабъ выпачаўшы брацца зъ падвойнаю ахвотаю да работы. Такимъ спосабомъ прыбудзя у г͆аду шматъ большъ дараг͆о͆га часу, а цьвярозыя г͆óлавы стануць мудрей радзиць абаўсіомъ, што касаяцца дабра̀ сяла и воласьци

Тагды на школу ня будуць шкадаваць г͆рошы, бо зразумѣюць, што наука сялянину канѣчна, якъ и кажнаму друг͆о̀му. Аляжъ ня только ву̀чыцца чалавѣкъ у школя, бо и свѣтъ школа добрая, вучыць іонъ прахтыки жыцьця таг͆о, хто захоча карыставаць; дыкъ ня задамаўля̀йця дзяцѣй вѣльми, а̀ля пасылайця ихъ тарминава̀ць къ разнымъ ма̀йстрамъ и рамѣ̀сльникамъ, кабъ выучылися: цясѣльства, сталярства, мулярства, кашыкарства, бандарства, кравѣцтва, слясарства, рымарства и т. д. бо тыхъ работъ цяпѣръ мно͆га патрабуюць и добра плацяць.

Такъ сама г͆дзѣ у якомъ дваре жывѣ разумны, працавіты, выплатны, сумленны дзѣдзичъ тамъ шлиця ахвотна дзяцѣй и лишняю сямью на заработки и на службу, учыцца г͆аспадарки и друг͆ой работы; ушакъ патрэбныжъ тамъ: слуг͆и, па̀рабки, афиціанты, пастухи, аўчары, дазорцы, ліо̀каи, фурманы, аг͆ародники, сыраравы, швачки, ахмистрыни, г͆аспадыни, кухарки, кухары̀ и т. д., а усимъ имъ цяпѣръ хлебъ добры и пэнсія дастатачна празначана и якъ чуваць, сумленные слуги дастануць на старасьць амарытуру у г͆рашахъ, абъ чомъ радзяць ужо для аг͆ульнаго пажытку самы хлѣбадаўцы.

Да сихъ поръ идзѣ народъ на службу ня ахвотна и лѣпшъ г͆алець яму у хаця, чэмъ служыць; аля гэта предрасудакъ шкадливы, бо людзи трацяць часъ, заро̀бки и можнасць чаг͆о нибудзь пажытачнаг͆о научыцца.

Добра кажа прыказка, што: „Свиньни хоць хто патрапиць пасьвиць, аля быць аг͆ародникомъ, кухаромъ майстрамъ и т. д. треба выучыцца дыкъ за тоя можна и бытъ мѣць лепшы[9]. Ня чурайцясяжъ, сялянѣ, раміослъ и службы, бо у томъ стыду жаднаго ня ма! напроціў: людзи на тоя, кабъ адзінъ друг͆ому быў выслужны чымъ можа, а усѣ разамъ Бог͆у вѣрна служыць мусяць. Намякну яще, што слуги и рамѣсльники большъ аціортые на свѣця, каля асобъ адукаваныхъ, заносяць у сваѣ сіолы лепшыя парадки и г͆устъ, што ужо и цяпѣръ видаць па троху.

У сіолахъ аднакъ треба завѣсьци парадки друг͆ія, г͆урто̀мъ. Зачаўшы адъ пабудаваньня школы и наняція вучыцяля, треба адъ разу зъ на̀раду звѣсьци г͆арелку, зъ карчмою ра̀замъ, а кали будзя якая г͆аспо̀да зъ пивамъ, зъ ядзеннямъ, для падаро̀жныхъ, то нѣхъ у нѣй завядуцца ксіонжки и г͆азэты, кабъ народъ прышоўшы тамъ, вольнымъ часамъ, паг͆аманиць паважна абъ патребахъ сяла, мог͆ъ за разамъ прачытаць штось пажы̀тачнаг͆о и давѣдацца, ня адъ вошустаў и дурыцяліоў, якъ цяпѣръ, аля зъ таго чытаньня, г͆дзѣ якъ што чуваць на свѣця, якія Законы вышли и т. д., бо кажны чалавѣкъ ня адзичалы мусиць рупицца абъ тоя, и тымъ самымъ ціонгля большъ цывилизавацца. Сіолы патребабъ будаваць у роўны линіи, вулицы асушыць зъ прадвѣчнай г͆рази, празъ капаньня канаў, альба брукаваньня г͆дзѣ камѣни дастатакъ.

Канѣчна належиць такжа засадзиць фруктавыя садки ля хатъ, дыкъ якъ людзи будуць мѣць сваѣ аво̀цы, ня по̀йдуць красьци чужыхъ и зразумѣюць лепшъ святасьць чужой ўласнасьци.

И г͆аспадарства у вогуля ня можа быць такоя якъ ѣстъ. Свѣтъ мудрѐя, дыкъ и сялянину пры таляг͆рафахъ и жалезныхъ даромахъ мудрейшымъ стацца треба празъ науку. Ня той ужо часъ кабъ ко̀рпацца у зямли бязъ толку, усіо мусиць быць цяпѣръ абрахавана и зробляна водлугъ найноўшай, дасьвядчонай прахтыки. Па нѣкатарыхъ дварохъ у насъ тоя ужо можна бачыць и укѣмиць, якъ што робицца зъ помочью науки.

Ѣстъ надзѣя, што у валастныхъ школахъ будуць учыць аснаўныхъ правилъ г͆аспадарства, аг͆ародництва, пчальнѝцтва, ляснѝцтва и даўбы Бог͆ъ скарей тоя, а тымъ часамъ трэба старацца добры прыкладъ браць г͆дзѣ толька можна. И такъ, штобъ удабрыць пусташы, належыць сялянамъ сѣяць Лубинъ, бо г͆ета расьлина маль цудоўна правиць зямлю и даѣ шматъ ценнаг͆о насѣня. Скотъ тожа треба г͆адаваць разумнѣй. Ня абъ личбу штукъ, аля абъ выгадаваньня скоту малочнаг͆о и мясистаго ходзиць.

Зъ тою цэлью сяло, усѣю г͆рамадою, павинна сабѣ купляць расо̀выя буг͆аи, дзѣ ля разплоду малочныхъ кароў, а патомъ такъ сама г͆рамадою, наняўшы сыравара, рабиць сыры, на спосабъ швайцарскі альба г͆аляндерски и прадаваць у г͆орадъ, у маг͆азыны, бо цана такихъ сыроў маль патройная.

Надта кажная сяло мусиць сабѣ завѣ̀сьци сваю мирскую краму, кабъ даставаць таваръ найтанѣйшы, зъ пѣршай руки.

Што касаецца усялякаг͆о збожа, и вог͆уля прадуктаў г͆аспадарства, то ихъ треба прадаваць ня иначай, якъ празъ камісыйныя канторы, званыя Сындыкатами г͆аспадарскими, каторыя цяпѣръ паўстаюць у г͆арадохъ, уласьня для тог͆а, кабъ кажны г͆аспадаръ ня шукаючы купца, звыкля Круцяля, мог͆ъ збыць свой таваръ тожа упѣршыя руки и заразамъ тамъ купиць што патрэба для г͆аспадарства, якъ: плуги, баро̀ны, косы и усякую што только падумаць снасьць. Тымъ спосабамъ прадаўшы най даражей сваіо и купиўшы найтаней што трэба, г͆аспадаръ зарадны и цьвярозы ащендзиць мног͆а, зўлаща, што тутъ ниякихъ ня будзя разходаў на г͆лупыя „барышы“, и часу дараг͆ог͆а ня страцишъ, якъ цяпѣръ, бадзяючыся па тарго̀хъ, а потымъ па карчмо̀хъ, што часта и палавины г͆рошы да дому ня давязѣцца, а якъ добры хмѣль, то и усіо пакра̀дуць, да разамъ и зъ каніомъ, дыкъ праспаўшыся бяда хоць тапися.

V.

Яще апошняя сло̀ва.

Якъ народъ паскидаў народную адзѣжу, то и выробы дамовыхъ ткани уникли, а на фабрычную усякую тандэту мног͆а идзѣ купила марна, бо зъ таг͆о ня машъ ни выг͆оды, ни красы̀, а таквѣля шкода яўна.

Требажъ вѣдаць и разумѣць, што строй народны: ціоплы, паважны, хвасьливы зъ прадвѣку стасоўны да нашаг͆о климату и затымъ здароўю служыць.

На доўг͆ія суконныя свиты мужчынъ, падпаясаныя ткаными штучна альба иными па̀сами; на пѣкные гарсеты, вышываныя спадницы и кашули у „лу̀катки“, „шклюды“, „цэркаўки“ и т.д. Маладзицъ и Дзяўчатъ, да кали яще тыя заплятуць коски чырвоными стужками, наложаць на шыю блисьцящыя пацярки ня наглядзѣ̀цца, а якъ хорамъ запяюць сребнымъ г͆о́ласамъ ро̀дную пѣсьню, дыкъ и заплакаць хочацца, такъ бяре сваіо за сэрца!.. Аўсіожъ тоя забываць стали сяляня цяпѣръ!..

Адзѣжа ваша зрабилася куртата, паркаліова у кабетъ, добра азначая паўсталы кѣпски абычай у народзя.

Ой злѣ!

Сялу патребны паважаныіе мужы̀-гаспадары и працавитыіе, г͆речныіе дзяцюки и хлопцы, а ня апо̀и, цыбатые савиздралы и „жулики“; патребны разтаропныя г͆аспадыни, скромныя, здаровыя маладзицы и дзявицы, а ня разпустныя, вѣтрамъ падшытыя, блѣдныя „Букѣтки“, „Имасьцянки“ и „пастацянки“…

А͆гледзьцясяжъ на блудъ! На што вамъ тыя брыдкія курты, да жакѣты? Сукни да кофтки? на што г͆уляць ня з͆грабна нѣкія „Кундрыли“? кали маяця свой паважны „Таняцъ“, каторымъ бывала пачыналася усякая народная вясіоласьць; сваѣ, якъ а͆гонь жаркія „мяцѣлицы, качаны̀, г͆андзи, лявонихи и т. д.

Народъ задумаў малпаваць мяшчанъ и друг͆ихъ, а ня вѣдая таг͆о, што іонъ у сваѣй народнай былиня таки маляўничы и паатычны, и што яму наватъ завидуюць у томъ дзѣля найбаг͆ацѣйшыя людзи!

Умилу̀йцяжъ сваіо ро̀дная, пакиньця ўсіо мо̀дная, вамъ ни якъ ня да тва̀ры и ня да толку сѣльскаго!

Зачниця ткаць даўнія ткани, адзявацца у народны, свой, пѣкны и ціоплы прыадзѣвакъ; ня забывайця пѣсни старыхъ якъ свѣтъ, ткливыхъ якъ маци, а ста̀няцяся лепшыми здаравѣйшыми, прыг͆ажѣйшыми, баг͆атыми! Якъ зъ часамъ народъ такъ урондзицца мудра празъ праўдзивую г͆рамату, якъ научыцца усякихъ раміослъ, стане ахвотна служыць и зарабляць усюды, якъ настроиць г͆аспадарку, сваи хаты и ўсіо водлуг͆ъ патрэбы праг͆ресса, то пазная смакъ духо̀вы у ро̀днай старанѣ, г͆дзѣ яму будзя жыцца выг͆о̀дна, мила и хыба таг͆ды варіатъ яки захоча ицьци у прочки, кидаць сваіо святоя, для няпеўнаг͆о на чужбинѣ даліокай.

Дыкъ Брацьця! старайцяся адъ усяг͆о сэрца прыдабыць што найбольшъ цноты хрысьціянскай, маральнай и научнай асьвѣты, а рэшту ужо дасць Бог͆ъ добры сута зъ зямѣльки ро̀днай, которую мусиць Іонъ празначыў вамъ самъ, на варстатъ працы вячыстай, кали вы у нѣй параджа̀лися и рахуяцяся яя сынамі. Да працыжъ брацьця! да працы зъ Бо͆гамъ!!

Канѣцъ:


  1. „Хвалиць Бога“! цяперъ Манарха нашъ, штобъ сутрымаць пьянства у народзя, выдаў законъ абъ казіонныхъ кабакахъ. Затымъ ко́рчмы маюць закрыцца, а у кабакохъ будзя прадавацца, па дарагой цанѣ, гарэлка пячатана, толька на вынасъ, якъ у крамя, и тутъ ня будзя дазволяна ниякихъ пьяныхъ зборыщъ.
  2. Хтобы абъ томъ вонтпіў, нѣхъ прачытая довады, друкаваны празъ само духавѣнство. Глядзи „Минскія Епархіяльныя Вѣдомости“ за 1889 годъ, №№ 4 и 5.
  3. Угорадзя Ягумяни, мѣнскай Г͆уберніи дазнана, што тамъ ня даўна дурыли и записывали народъ на пярасялення вошусты: Паўтарацки „крывы“, Журайски, Прохароў и другіѣ. Чытай абъ томъ у Газеця „Минскій Листокъ“, за 1895 годъ, № 63. Прыпомнимъ яще, што утомжа Ягумянскомъ уѣзьдзя у 1884 гаду нѣки вошустъ Дашкевичъ, такъ сама звіоў многа народу и правицяльства мѣла многа зъ тымъ кло́пату, пакуль ня саслали злыдыя у Сибиръ.
  4. Г͆лядзи пункты 1688 до 1690, стар. 248.
  5. Кали у насъ ня бываюць большыіе марозы надъ 28 г͆радусоў, и то вѣльми рэдка
  6. Г͆уберніи: Виляньская, Мѣнская, Гродзяньская, Ковяньская, Вицябская, Маг͆илеўская, Кіяўская, Падольская и Валыньская.
  7. Глядза № 200 ст. падъ заг͆лаўіемъОтголоски“.
  8. Даказана научна, што г͆дзѣ мног͆а пьюць, тамъ мног͆а и кураць, што воба нало̀ги тыя ра̀замъ плятуцца на г͆рэшнымъ свѣця.
  9. Помниця и тоя, што зарабліоныя грошы треба бярэг͆чы ня па кублохъ, кабъ ѣли мышы, а у збяраг͆атальныхъ касахъ, и мѣць зъ нихъ прыбытакъ у про̀цанця.


Цѣна — 10 коп.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.