«Васількі» (Ластоўскі)
«Васількі» Рэцэнзія Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1914 Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 25, 26 чэрвеня 1914 г., б. 1-2 |
„Васількі“.
Прадаўгавата чэкалі «Васількі» Ядвігіна Ш. на бібліографічную зменку, але гэта таму, што ацаніць творчасць Ядвігіна Ш. не так лёгкая справа. А ня лёгкая с тэй прычыны, што душа аўтора не цэліком адбілася у яго творчасці ды і сама творчасць выяўляе сабой пройдзеную за апошняе дзесяцілецьця аўторам дарогу.
Ядвігін Ш. належыць да пакаленьня сьвядомых беларусоў 1880-х 1890-х г. На ніве беларускай літэратуры першы раз выступіў, быўшы ешчэ студэнтам, як адзін с перэкладчыкоў, выданай у Маскве у 1891 гаду кніжэчкі «Сыгнал» (Гаршына). Ад гэтай пары Ядвігін Ш. не перэставаў цікавіцца беларушчынай. Яго апаведаньня: «У судзе», «Важная фіга» і ня выдадзеная дагэтуль друкам (хоць іграная у 1890 г. на сцэні) драма «Злодзей», пісана за доўга перад выхадам у сьвет першых беларускіх газэт. Не глядзя на гэта мова у гэтых творах у Ядзвігіна Ш. вышла дзіўна гібкая, жывая і літэратурная, а гэта азначае тое, што на долю аўтора выпало, аднаму с першых, перабіць першые сцежкі у беларускіх адлогах. Ядвігін Ш. церабіў гэтые сцежкі ня толькі праз сваю літэратурную творчасць, але ешчэ болей, і як кіраўнік літэратурнаго аддзелу у 1909 г. у «Нашай Ніве». І з гэтаго боку, з боку апрацаваньня мовы, творчасць Ядвігіна Ш. cтаіць на першым мейсцы.
У аглядзе беларускай пісьменнасці (Колядная пісанка 1913 г) М. Б—віч характарызуе Ядвігіна Ш., як чыстакроўнаго баечніка. З гэтым паглядам я не магу згодзіцца. У яго творчасці я бачу два моманты: творчасць для масы і крык ўласнай душы. Першае у яго праяўляецца дзякуючы набытай сыстэме думаньня, другое вырываецца само з грудзей.
Усім вядома, што сьветапагляд урабляецца ў людзей у маладые гады лёгка і заседае пазьней глыбока у душы. Беларускі сьветагляд Ядвігіна Ш. урабляўся у 1880-х і 1890-х гадох, калі тагочасные «сьвядомые» беларусы не адрожнівалі беларускай этнографіі, ад національнай справы. Патрыотызм тых дзеячоў быў, так сказаць, этнографічны. Яны цікавіліся беларускім народам, аго асобнасьцямі, любілі гэты народ, ідэалізавалі яго, нават „ішлі ў народ“, сабіралі песьні народнне і сьмешные апаведаньня і анэгдоты. Уся тагочасная беларускасць інтэлігенціі выплывала с пачуцьця а не з ясна пастаўленых національных постулятоў.
І вось рад апаведаньнёў Ядаігіна Ш: «У Судзе», «Важная фіга» («Васількі»);—«Заморскі зьвер», «Пазыка», «З маленькім білецікам» (зборнік «Бярозка») і інш.; даюць, так сказаць, сынтэзу погляду „сьвядомай“ беларускай інтэлігенціі 1880—90-оў гадоў. Побоч з гэтым Ядвігін Ш. дае рад цікавых і дужа цэнных па тэме і апрацаваньню народных казак і сатырычна-алегорычных апаведаньнёў. Ні ў гуморыстычных апаведаньнях, ні ў казках-легендах, ні сатырыстычных алегорыях, каторые, як слушна заўважыў М. Б—віч (Колядн. Піс.) прыбліжаюць нашаго аўтора да такіх пісьменнікоў як Шчэдрын і Горкі у Расеі, або Леманскі ў Польшчы,—Ядвігін Ш. не праявіў сваей глыбокай і трагічнай душы. Душа гэта праглянула праз апаведаньня: „З бальнічнага жыцьця“, „Зарабляюць“ і ў паэзіях прозай („Раны“, «Васількі») І то праглянула у іх не ўся душа, ва ўсю глыб і шыр, а ўзварухнулася частачка яе.
Спадзяёмся, што аўтор абагаціць ешчэ беларускую літэратуру не адным хвалюючым душу «кавалкам з жыцьця», каторае ён так добра умее адтварыць, калі „скалыхнецца сэрцэ“. Па моему, аўтору такой меры, як Ядвігін Ш. грэшна не зачапіць болей глыбокіх струн душы беларускай, каторую ён так добра разумее і адчувае. У нас пакуль што німа ні добрай абшырнай повесьці, ні гістарычных апаведаньнёў. Во дарога якой павінен пайсці аўтор «Жывы нябошчык», «Чортава ласка», «Дуб дзядуля»—гэта-ж прост прыклады, як трэба пісаць апаведаньня.
Але варочаючыся да «Васількоў» трэба жычыць, каб гэта кніжэчка як найшырэй пайшла. Чытач у ей знайдзе і сьмяхотнае і сьлёзнае, а перэдусім цікава напісанае у форме простай, яснай, усякаму даступнай, з выводам моральлю ў канцы большай часці апаведаньнёў. Многа якіе расказы былі даўно чэканы у асобнай кніжцы як напр. «Суд» і «Важная фіга», каторые сталіся праз «Беларускі календар» вядомы ужо дагэтуль, па ўсей немаль Беларусі.
Кніжэчка выдана сціпна, прыгожа; мае 120 страніц, а каштуе танна: усяго 30 кап.
В. Л.