Перайсці да зместу

Старонка:Хрэст на свабоду (1906).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И ноты веселы музыкам браць стыдна;
Радосни струны парвали.
И хварбы артыстаў смутне рысуюць,
И цени ясны змираюць.
И вирши паэты з жалем рымуюць
И серцы кроую сплываюць.

|}


Мора.

(Рэволюця народна.)

Не такое цяпер мора,
Не таки у хвилях шум:
Цяпер бурна, страшна мора!
Хвиля поўна дзиких дум.

Мора углям цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоче горы змыць.

Мора злуе, крэпнуць хвили,
З дзиким шумам бераг рвуць.
Гром грымиць за версты мили
З мора брызги ў неба бьюць.

Месцам хвили стонам рыкне;
Месцам плач зарвецца з губ,
Месцам бераг болем икне
Гром грымиць у тысяч труб.

Мора зброицца палками.
Шум русалак разбудзиў.
Запалиўся смок агнями.
Неба черны гнеў пакрыў,