Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бацька, сэр Рычард, — чалавек вельмі багаты і надзвычай велікадушнага характару. Маці мая памерла, калі я быў яшчэ хлопчыкам. У мяне асталося два браты: Артур, старэйшы, душою і характарам у бацьку, і Г’ю, малодшы за мяне, нізкі чалавек, зайздросны, прагны, подлы, вераломны — сапраўдны гад. Такі

Раскажы мне сваю гісторыю.

ён быў з самага дзяцінства, такім быў дзесяць гадоў назад, калі я бачыў яго апошні раз, — у дзевятнаццаць год ён быў ужо зусім закончаным падлюгай; мне было тады дваццаць гадоў, Артуру-ж дваццаць два. У доме, апрача нас, жыла яшчэ лэдзі Юдзіф, мая кузіна, — ёй было тады шаснаццаць год, — прыгожая, добрая, скромная дачка графа, апошняя ў родзе, наследніца велізарнай маёмасці і графскага тытула, які не было каму перадаць. Мой бацька быў яе апекуном. Я любіў яе, і яна любіла мяне; але яна была з дзяцінства заручана з Артурам, і сэр Рычард не дапусціў-бы, каб падобны дагавор быў парушаны. Артур любіў другую дзяўчыну і ўгаварваў нас не журыцца і не траціць надзеі: час і шчаслівы выпадак памогуць кожнаму з нас

72