Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спяшыў выканаць просьбу свайго дзёрзкага госця. Пасля таго яго ашаломіў новы загад:

— Ручнік!

Майлс узяў ручнік, які вісеў пад самым носам у хлопчыка, і, не гаворачы ні слова, падаў госцю. Потым ён стаў сам умывацца, а яго прыёмны сын у гэты час ужо ўсеўся за стол і рыхтаваўся прыступіць да яды. Гендон паспяшыў скончыць умыванне, прысунуў да сябе другое крэсла і хацеў быў ужо сесці, як раптам хлопчык з абурэннем усклікнуў:

— Пачакай! Ты хочаш сесці ў прысутнасці караля!

Гэты ўдар паразіў Гендона ў самае сэрца.

«Небарака! — прамармытаў ён. — Яго вар’яцтва з кожнай гадзінай расце; яно змянілася адпаведна той важнай змене, якая адбылася ў дзяржаве, і цяпер ён лічыць сябе каралём! Ну, што-ж? Трэба мірыцца і з гэтым, — іншага спосабу няма, — а то яшчэ ён, чаго добрага, загадае пасадзіць мяне ў Тауэр».

І, задаволены гэтым жартам, ён адсунуў сваё крэсла, стаў за крэслам караля і пачаў прыслугоўваць, як умеў, па-прыдворнаму.

У часе яды суровасць каралеўскага гонару хлопчыка крыху памякчэла, і разам з сытасцю ў яго з’явілася жаданне пагутарыць.

— Ты, здаецца, назваў сябе Майлсам Гендонам, ці так я пачуў?

— Так, гасудар, — адказаў Майлс, а сам падумаў:

«Калі ўжо прыстасоўвацца да вар’яцтва гэтага беднага хлопчыка, то трэба яго велічаць і гасударам і вашай вялікасцю; не трэба нічога рабіць напалову; я павінен увайсці ў сваю ролю да тонкасці, а то я сыграю яе дрэнна і сапсую ўсю справу, а справа задумана добрая».

Пасля другой шклянкі віна кароль зусім сагрэўся і сказаў:

— Я хацеў-бы пазнаёміцца з табой. Раскажы мне сваю гісторыю. Ты храбры, і выгляд у цябе благародны, — ты дваранін?

— Наш род не вельмі знатны, ваша вялікасць. Мой бацька — баранет, які выслужыўся з дробных дваран, сэр Рычард Гендон, з Гендонскага замка ў Кенце.

— Я не прыпомню такога прозвішча. Расказвай далей сваю гісторыю.

— Расказваць прыдзецца нямнога, ваша вялікасць, але можа гэта пацешыць вас на поўгадзіны, калі няма лепшага. Мой

71