Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

любім яго і адданыя яму. Зараз убачыш, ці праўду я кажу. Эй, усе разам: хай жыве Эдуард, кароль Англіі!

— Хай жыве Эдуард, кароль Англіі!

Гэты кліч абадранцаў прагучэў, як гром, і трухлявы будынак

На трон яго!

задрыжаў. Твар маленькага караля на міг азарыўся радасцю, ён крыху нахіліў галаву і паважна сказаў:

— Дзякую табе, мой добры народ!

Гэты нечаканы адказ выклікаў нястрымны рогат. Калі нарэшце крыху сцішылася, атаман прамовіў цвёрда, але дабрадушна:

— Кінь гэта, хлопчык, гэта неразумна і нядобра!.. Калі табе так ужо хочацца памарыць, выберы сабе які-небудзь другі тытул.

Нейкі лудзільшчык прапанаваў:

— Фу-фу Першы, кароль блазнаў!

Тытул адразу спадабаўся, і кожны пачаў драць горла:

— Хай жыве Фу-фу Першы, кароль блазнаў!

118