Калі мы беларусы блізка нясходзіліся з нашымі суседзямі Расеяй і Польшчай — мы мелі сваю магутную дзержаву, на працягу якой ад Буга, Нарэва і да Дняпра панавала вольнасьць, здольнасьць і поўны дастатак. Ня было ў нас тагды ні паноў, ні хамаў, а быў толькі адзін вольны беларускі народ.
Нашаму багатству, нашым парадкам і нашым вольным беларускім законам, напісаным на нашай пекнай беларускай мове, зайздросьціла шмат іншых народаў. Зайздрасьць гэтая асабліва моцна ахапіла Польшчу, якая у той час была даведзяна шляхтай да страшэннага заняпаду.
Каб паправіць свае справы на рахунак багатае у той час Беларусі, польскія паны сталі шукаць рожных спосабаў, каб сайціся бліжэй з Беларусьсю. Дзеля гэтага, Польшча прыкінулася вялікім прыяцелям Беларусі, пачала прапанаваць уселякія саюзы і дагаворы, якіх яна ніколі не выпаўняла. Усе умовы палякамі былі нарушаны, яны абярнулі іх у адно ашуканство, у адно злачынство. Так яны рабілі раней, так яны робяць і цяпер. Адгэтуль і вышла тая пагаворка „фальшывы як польскі гонар.“