Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Высмактаўшы к таму часу ўсе сокі і кроў са свайго польскага селянства, польскія паны, са сваімі прыяцелямі польскімі ксяндзамі (якія не маюць нічога супольнага з беларускімі ксяндзамі) сталі адзін за другім пераселяцца на Беларусь.

Яны зараз-жа сталі захапляць у нас вялікія абшары зямлі і завадзіць у нас паншчыну (крэпастное право) ад якой мы к нашаму сораму і жалю ня можам аслабаніцца да гэтай пары.

Умацаваўшы, пры помачы ксяндзоў, сваё палажэньне, цяперака гэтыя прышэльцы і прахадзімцы нават пазваляюць сабе гаварыць. што Беларусь, а асабліва Віленская і Горадзенская губэрнія, гэта Польшча,

Гэта непраўда, тысячу разоў непраўда! Селян палякоў, тамака ніколі ня было і німа, а былі і ёсьць толькі чыстыя беларусы, адна частка якіх праваслаўныя, а другая каталікі.

Калі лжэ і абдурывае народ польскі пан, то гэта яшчэ так сяк на тое ён і пан—але калі лжэ і абдурывае народ ксёндз — айцец духоўны, служыцель святога аўтара, гэта ўжо грэшна і брыдка за яго.

Гісторыя нашага старадаўняго жыцьця, асабліва засьцерагала і засьцерагаець нас ад. нашага блізкага суседа—Польшчы. Яна нам гаворыць: — бойцеся і асьцерагайцёся панскай Польшчы, як толькі можаце, бо з яе боку ідзе адно ашуканства, адна здрада, адно зладзейство. Яшчэ ніхто, нікому ў сьвеце не зрабіў столькі бяды і крыўды, сколькі зрабіла Польшча Беларусі і беларускаму народу.