Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Поль сказаў:

— Так, сэр.

— Я таксама, — сказаў Тутс.

Больш ні слова не сказаў у той вечар Тутс; ён толькі стаяў, пазіраючы на Поля, нібы Поль яму падабаўся.

Гадзін у восем зноў загучэў гонг, заклікаючы на малітву ў сталовай, дзе пасля дварэцкі распараджаўся за сталом, што стаяў ля сцяны, на якім былі хлеб, сыр і піва для тых маладых джэнтльменаў, хто не супраць быў падмацавацца. Цырамонія закончылася словамі доктара: «Джэнтльмены, мы адновім нашы заняткі заўтра ў сем гадзін», і тады Поль упершыню ўбачыў вочы Карнеліі Блімбер і ўбачыў, што яны скіраваны на яго. Калі доктар праказаў гэтыя словы: «Джэнтльмены, мы адновім нашы заняткі ў сем гадзін», вучні зноў пакланіліся і пайшлі спаць.

У адзінотным іх пакоі наверсе Брыгс сказаў, што галава ў яго трашчыць ад болю і што ён хацеў-бы памерці, каб не было ў яго маткі і чорнага дразда, які астаўся дома. Тозер гаварыў мала, але ўздыхаў шмат і параіў Полю быць напагатове, таму што заўтра чарга дойдзе да яго. Сказаўшы гэтыя прароцкія словы, ён панура распрануўся і лёг у пасцель. Брыгс ужо ляжаў у сваёй пасцелі, а Поль у сваёй, калі з'явіўся падслепаваты малады чалавек, каб забраць свечку, і пажадаў ім спакойнай ночы, а таксама бачыць прыемныя сны. Але добрыя яго пажаданні былі дарэмнымі, паколькі прызначаліся Брыгсу і Тозеру, бо Поль, які доўга не мог заснуць, а пасля часта прачынаўся, чуў, што Брыгса ўрок мучыць, як кашмар, і што Тозер, які пакутваў у сне па той-жа прычыне, але ў меншай ступені, гаворыць на невядомых мовах, ні то па-грэчаску, ні то па-латыні, — што для Поля было ўсёроўна, — ў цішыні ночы гэта здавалася незвычайна паганым і злачынным.

Поль соладка заснуў, і яму снілася, што ён гуляе падручкі з Фларэнс па прыгожых садах і яны падыходзяць да вялікага сланечніка, які раптам ператвараецца ў гонг і пачынае гудзець. Расплюшчыўшы вочы, ён убачыў, што раніца хмурная, ветраная, імжыць дождж, а ўнізе, у вестыбюлі, сапраўдны гонг грозна паведамаяе, што пара брацца за ўрокі.

Таму ён адразу-ж усхапіўся і ўбачыў, што Брыгс з заплыўшымі вачыма, бо твар яго распух ад кашмара і гора, надзяе чаравікі, а Тозер стаіць, дрыжачы і расціраючы сабе плечы, у вельмі дрэнным настроі. Беднаму Полю з непрывычкі цяжка было апранацца самому, і ён папрасіў іх, ці не будуць яны так ласкавы і не завяжуць яму шнуркі, але таму што Брыгс сказаў толькі: «Вось надакучыў!», а Тозер, «О, так!», ён, сяк-так апрануўшыся, спусціўся паверхам ніжэй, дзе ўбачыў мілавідную маладую жанчыну ў скураных пальчатках, якая чысціла печку. Маладая жанчына нібы здзівілася, заўважыўшы яго, і запыталася,

119