Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзе яго матка. Калі Поль сказаў, што яна памерла, яна зняла пальчаткі і зрабіла тое, аб чым ён прасіў, а пасля расцерла яму рукі, каб сагрэць іх, пацалавала яго і сказала, што ўсякі раз, калі яму што-небудзь накшталт гэтага спатрэбіцца — маючы на ўвазе яго туалет, — няхай пакліча Мілію, на што Поль, горача падзякаваўшы ёй, адказваў, што абавязкова так і зробіць. Затым ён прадаўжаў сваё падарожжа ўніз, накіроўваючыся ў той пакой, дзе маладыя джэнтльмены аднавілі свае заняткі, як раптам праходзячы міма поўадчыненых дзвярэй, пачуў голас: «Гэта Домбі?», на што Поль адказаў: «Так, паненка», бо пазнаў голас міс Блімбер. Міс Блімбер сказала: «Зайдзіце, Домбі». І Поль зайшоў.

Выгляд у міс Блімбер быў такі самы, як і ўчора, з тою толькі розніцаю, што на ёй быў шаль. Яе кароткія светлыя валасы ўсё таксама кучаравіліся, і яна была ўжо ў акулярах, што прымусіла Поля задумацца, ці не кладзецца яна ў іх спаць. У яе ўласным распараджэнні была халодная маленькая гасціная, дзе былі кнігі і не было каміна. Але міс Блімбер ніколі не было холадна і ніколі не хацелася спаць!

— Зараз, Домбі! — сказала міс Блімбер, — я выйду прагуляцца — мне патрэбен мацыён[1].

Поль падзівіўся, што-б гэта магло здарыцца і чаму ў такое дрэннае надвор'е яна не пашле па гэта лакея. Але ён не зрабіў з гэтай прычыны ніякіх заўваг, бо ўвага яго была сканцэнтравана на невялікім стосіку кніг, якія міс Блімбер, відаць, толькі што праглядала.

— Гэта вашы кнігі, Домбі, — сказала міс Блімбер.

— Усе, паненка? — запытаўся Поль.

— Так, — адказала міс Блімбер, — і ў бліжэйшы час містэр Фідэр падшукае для вас яшчэ некалькі, калі вы будзеце такім старанным, якім я спадзяюся вас бачыць, Домбі.

— Дзякую вам, паненка, — сказаў Поль.

— Я пайду прагуляцца для мацыёна, — прадаўжала міс Блімбер, — а пакуль мяне не будзе, інакш кажучы — да снедання, Домбі, я хачу, каб вы прачыталі што я адзначыла ў гэтых кнігах, і сказалі мне, ці зусім зразумела вам тое, што вы павінны вывучыць. Не марудзьце, Домбі, бо часу ў вас мала, вазьміце іх з сабою ўніз і адразу-ж пачынайце.

— Так, паненка, — адказаў Поль.

Іх было столькі, што хоць Поль паклаў адну руку пад ніжнюю кнігу, а другую руку і падбародак на верхнюю і моцна сціснуў іх у сваіх абдымках, сярэдняя кніга выслізнула, перш чым ён дайшоў да дзвярэй, а пасля і ўсе астатнія пасыпаліся на падлогу. Міс Блімбер сказала: «О, Домбі, Домбі, дапраўды-ж, гэта вельмі неахайна!» і зноў склала іх для яго ў стосік; на


  1. Мацыён — прагулка дая ўмацавання здароўя.

120