Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Скажам некалькі слоў пра пачатак падарожы „Стратфорда“. Цяпер ёсьць чатыры дакуманты, якія тычацца вядомых нам да гэтага часу фактаў. Першы дакумант — гэта ліст, адрасаваны містэрам Сайрэсам Хэдлеем яго таварышу, сэру Джэмсу Тальботу, з коледжу Тройцы ў Оксфордзе, і пасланы з сталіцы Вялікіх Канарскіх выспаў, пры тым, як вядома, адзіным выпадку, калі „Стратфорд“ падышоў да зямлі, пасьля таго, як ён пакінуў Тэмзу. Другі дакумант — дзіўная вестка з радыё-тэлеграфу, пра якую я ўжо казаў. Трэці — тая частка карабельных запісаў пра рэйс „Арабеллы наульс“, якая датычыць шкляной кулі. Чацьверты і апошні — дзіўны зьмест гэтай шкляной абалонкі, якая зьяўляецца або бяссорамнай і складанай містыфікацыяй, або выкрывае новую старонку ў чалавечай практыцы, але значэньне якой ва ўсякім выпадку надзвычайна вялікае.

Пасьля гэтых уводзін я падам той ліст містэра Хэдлея, што даў мне сэр Джэмс Тальбот і што да гэтага часу ня быў вядомы. Напісаны ён першага кастрычніка 1926 году.

„Я пасылаю гэты ліст, мой дарагі Тальбот, з порту Дэ-ля-Луц, куды мы заехалі на некалькі дзён адпачыць. Лепшы мой таварыш па падарожы — Біль Сканлан, старшы мэханік, які, і як мой зямляк, і як вельмі цікавы чалавек, натуральна, зрабіўся маім прыяцелем. Але сёньня раніцаю я ўсё-ткі — адзін, бо ў яго, як ён кажа, спатканьне з кімсь. Вы ба-