Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што вам трэба? — запытаўся я, думаючы, што перада мною нейкі вар‘ят.

Ён адвёў ад мяне вочы і правёў праваю рукою па галаве.

— Так, гэтакі прыём — значнае расчараванне для чалавека, — сказаў ён грубым і перарывістым голасам, — для чалавека, які так доўга чакаў гэтых хвілін і прыехаў бог ведае адкуль… Але ў гэтым ніхто не вінават — ні вы, ні я. Я зараз вам растлумачу… Пачакайце, калі ласка, адну хвіліну…

Ён сеў у крэсла ля каміна, закрыўшы вочы шырокаю мазолістаю рукою. Я ўважліва ўглядаўся ў яго і нават крыху адышоў, каб лепш разгледзець яго фігуру. Але я зусім не пазнаваў яго.

— Тут больш нікога няма? — запытаўся ён, азіраючыся цераз плячо. — Напэўна?

— Нашто вам ведаць гэта, калі вы ў першы раз бачыце мяне, ды яшчэ з‘яўляецеся ў такі час? — адказаў я.

— Ды вы маладзец, — адказваў ён, страсянуўшы галавою з выразам нейкай пяшчотнасці, якую я зусім не мог растлумачыць і якая прыводзіла, мяне ў роспач.

— Я і быў, аднак, упэўнен, што з вас выйдзе малайчына. Толькі не ўздумайце сцапаць мяне, а то пасля раскаецеся ў гэтым.

Ад яго не ўтаілася, што ў мяне быў такі намер. У гэты момант я пачаў пазнаваць яго. Я не мог прыпомніць ні адной яго рысы ў паасобку, але тым не менш я пазнаваў яго. Калі-б бура і вецер разнеслі мінуўшыя з таго часу гады і рассеялі ўсе акружаўшыя нас прадметы, каб перанесці нас раптам на могілкі, дзе мы сустрэліся ў першы раз пры зусім іншых абставінах, то і тады я не мог-бы з большай упэўненасцю прызнаць свайго катаржніка ў гэтым незнаёмцу, які сядзеў перад камінам. Не трэба было яму выцягваць з кішэні падпілак і паказваць мне, не трэба было

216