Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паласу. Але паколькі мая лямпа была з абажурам і прызначалася для чытання, то сноп святла, які падаў ад яе, захватваў толькі невялікую частку лесніцы, так што незнаёмец хутка прайшоў асветленыя ступені і зноў трапіў у цемнату. Аднак гэтага было даволі, каб разгледзець, што ён са здаволеным выглядам аглядзеў мяне і, відаць, радаваўся спатканню са мною.

Стараючыся рухаць лямпу так, каб святло падала па незнаёмца, я разгледзеў, што ён адзеты цёпла, але без усякай прыгожасці, як чалавек, прызвычаены да марскіх падарожжаў. Яму на выгляд было гадоў пад шэсцьдзесят, у яго былі доўгія сівыя валасы, і ён меў моцны, дзябёлы склад цела. Як толькі стаў ён узыходзіць на апошняе калена лесніцы, і лямпа асвяціла нас абодвух разам, я, на сваё найвялікшае здзіўленне, убачыў, што ён працягвае мне абедзве рукі.

— Выбачайце, што вам трэба? — запытаўся я.

— Што мне трэба? — паўтарыў ён. — Ах, так… я вам зараз растлумачу, з вашага дазволу.

— Пажадана вам увайсці?

— Так, так, я ўвайду, — адказаў ён.

Я прапанаваў яму апошняе пытанне не асабліва ветлівым тонам. Я правёў яго ў пакой, паставіў лямпу на стол і папрасіў, стараючыся быць наколькі магчыма больш далікатным, растлумачыць, чым выклікана яго наведванне.

Ён агледзеў пакой з нейкім вельмі дзіўным выразам; здавалася, што ён знаходзіў у гэтым найвялікшую асалоду, нібы меў падставу цікавіцца маім абсталяваннем. Потым ён зняў капялюш і паліто з нейкай грубай матэрыі, і я заўважыў, што на галаве ў яго была вялікая лысіна, а сівыя валасы раслі толькі па краях. Але ўсё-такі я не знаходзіў ва ўсім гэтым ніякага тлумачэння. Праз хвіліну ён зноў працягнуў мне абедзве рукі.

215