Перайсці да зместу

Vita (1926)/Сугучнасьць/Я юнацтва вітаю

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Душа людзкая халадзее Я юнацтва вітаю
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Прысядзем на пянчук
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я юнацтва вітаю.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ЮНАЦТВА ВІТАЮ

Я юнацтва заўсёды вітаю,
бо ў юнацтве жыцьцё.
Прасьпяваю яму я літаньне
на сьвітаньні палаючых дзён.

Яно заўжды ў экстазе,
у ім струны сьмяюцца бяз слоў.
Пакахаў я смуглявую Стасю,
пакахаў між шумлівых лясоў…