Vita (1926)/Прадмова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова
Прадмова
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Жыцьцё

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАДМОВА

Гэты невялічкі свой зборнік поэзіі я назваў „Vita“ невыпадкова. Успамінаецца мне тут травень месяц 1925 г. калі, неек, аднаго разу я з Н. Чарнушэвічам зайшоў да А. Бабарэкі. Якраз у нас завязалася гутарка аб стане і кірунках сучаснай беларускай поэзіі. Выказваліся рознастайныя погляды і меркаваньні. Агульна-ж мы пагаджаліся з тым, што сучаснасьць беларускай поэзіі ня мае адзінага стала вызначанага кірунку, ня мае сваёй пэўнай школы. Кожнаму з нас хацелася разгадаць яе заўтра, хацелася пабачыць яе сьветласонечны шлях да новага. Кожны з нас больш-менш пагаджаўся, што чарговае яе жаданьне — сынтэз, стройная сугучнасьць романтызму жыцьця з яго рэалізмам, і гэта мы хацелі назваць словам „Vita“ — жыцьцё — вітаізм. Нам думалася, што ў гэтую новую квадру індывідуальнасьць поэты павінна быць пастаўлена ў спрыяючыя ўмовы разьвіцьця, але разам з тым у ёй павінны жыць ідэалы і імкненьні колектыву і той шлях, які вядзе ў сьветлае заўтра — да соцыялізму. Але гэта неек заціхла, ня вылілася ў належную форму. Як нейкі водгук таго, выпускаю я гэты свой маленькі зборнік пад назвай „Vita“.

Аўтар