Перайсці да зместу

Vita (1926)/Нашы дні/Я для Беларусі мілай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прысядзем на пянчук Я для Беларусі мілай
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Пад хатай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я для Беларусі мілай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ДЛЯ БЕЛАРУСІ МІЛАЙ

Я для Беларусі мілай
радасьць дзён нашу…
.......
Над лесам зоры мклівяць,
хаваючы міганьне
ў лісьцяў шум.

Люблю — нашто хавацца?
Ну, быццам васілёк у жыце!
Ды, як і не?
Калі у кожнай хаце
шчасьце песьняю імжыць.

Калі на‘т вецер-зьлюга
прысеў за куст, як брат,
а сонца выплыла над лугам…
Ну, хто тут будзе ўжо ня рад?

Жыцьця ня трэба клікаць, —
яно між нас вяртлявіць ліст.
Прышлі з дуброў музыкі
і ў клюбах граюць на расхліст.

Яны на лад нячуты
свае цымбалы, дуды завялі.
Не абзавуць іх: чмуты!
Іх радасьць ў шопаце ялін.

Паклон, паклон краіне
ад сэрца шчырага — прымі!
Не абвіе ўжо болей іней
маўклівасьцю тваіх крыніц.