Перайсці да зместу

Vita (1926)/Жыцьцё/Міма радыё мчыцца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бягучы ў крыніцу па ваду Міма радыё мчыцца
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Яна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Міма радыё мчыцца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МІМА РАДЫО МЧЫЦЦА

Міма радыо мчыцца.
Электра-зіяньне.
Ў маторна-аўтобуснай чытцы,
вечар распустаю мямліць.

Няма вуліц маўклівых,
— гармідар плюскоча.
Сэрцы сьціскаюцца клінам,
туга націскае на вочы.

Тут аддаюцца за грошы,
блуд па калена.
Няма лепшых і горшых…
Завінаюць душу ў бакалею…