Перайсці да зместу

Niaczyścik (1854)/Прадмова аўтара

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова аўтара
Публіцыстыка
Аўтар: Аляксандр Рыпінскі
1854 год
Арыгінальная назва: Przedmowa autora
Пераклад: Gleb Leo
Przestroga do czytelnika

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАДМОВА АЎТАРА,

зьмешчаная пры першым выданьні гэтае баляды.


Просты люд у Беларусі і ва ўсё Літве, там дзе селянін не па-літоўскаму, але па-руску гаворыць, сьпявае ў гэтай сваёй гаворцы нейкую сьмешную песеньку пра дзіўнага хлуса Мікіту, які, робячы ўсё наадварот і выдаючы фіглі, недарэчнасці і шкоды, ня хоча ні ў чым прызнацца і заўсёды звальвае віну на бацьку.

Гэтая песенька сьпяваецца звычайна на ноту казачка: хлопцы танчаць яе з кіем у руках і з кожным паўтарэньнем яе аднастайнай прыпеўкі, пераскокваюць удала праз гэты кій, то на права, то на лева.

Пачатак гэтай песенькі такі:

„A na dware wieciar wieić:
A Mikita żyta sieić!
Mikita!
Czy ty-ta?
Nie ja-ta,
Moj Tata!”

Не знайшоўшы ў ёй ніякага сэнцу, упісваючы яе ў мой збор беларускіх песень, я хацеў яе паправіць неяк і надаць гэтаму нейкую маральную мэту. Яе надзвычайная кароткасьць, хоць гэта неадступная сяброўка казачкоў, а таксама пастаяннае паўтараньне аднастайнай страфы, не дазволілі мне нічога зрабіць зь яе ў першапачатковай форме, але, калі я яе адзін раз ужо ўзяў на гэтую працу, незаўважна ў мяне склалася доўгае апавяданьне, прыдаўшы якому нешта дзівачнае, нешта пякельнае, я зрабіў з гэтага сялянскую баляду і падаю яе тут маім чытачам. Гэта першая мая спробка, напісаная ў гэтым дыялекце, хаця ўжо ў выдадзеным на сёньня зборы маіх беларускіх песень, а менавіта ў другім томе і наступных, якія яшчэ пад прэсам, не да адной зь іх для лепшага выгляду, дзе ў тым была патрэба, я нязначна датыкнуўся ўласным пяром.


  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.