95 тэзісаў
Выгляд
95 тэзісаў Аўтар: Марцін Лютэр 31 кастрычніка 1517 Арыгінальная назва: Disputatio pro declaratione virtutis indulgentiarum Пераклад: Taravyvan Adijene |
Зь любові да праўды і прагі яе выявіць ніжэйшыя прапановы будуць абмеркаваныя ў Вітэнбэргу пад старшынствам вялебнага айца Марціна Лютэра, магістра мастацтваў і сьвятога багаслоўя, а таксама ардынарнага лектара па іх у тым самым месцы. Таму ён просіць, каб усе, хто ня зможа прысутнічаць і дыскутаваць з намі вусна, зрабілі гэта пісьмова. У імя Госпада нашага Ісуса Хрыста. Амэн.
- Госпад і Вучыцель наш Ісус Хрыстос, кажучы: «Навяртайцеся…»[1] — пажадаў, каб усё жыцьцё вернікаў было пакаяньнем.
- Гэтае слова ня можа быць зразуметае як сакрамантнае пакаяньне (то бок споведзь і адпушчэньне грахоў, якое адпраўляюць сьвятары).
- Аднак не азначае яно і толькі ўнутранае пакаяньне; не, унутранае будзе пустым, калі ў зьнешнім жыцьці не вядзе да ўсемагчымых зьмярцьвеньняў плоці.
- Таму пакараньне[2] доўжыцца да тае пары, пакуль доўжыцца нянавісьць да яго (гэта і ёсьць сапраўднае ўнутранае пакаяньне), гэта значыць, да нашага ўваходу ў валадарства нябеснае.
- Папа ня мае ні волі, ні ўлады адпускаць любыя пакараньні, акрамя тых, якія наклаў сам ці сваёй уладай, ці паводле царкоўнага права[3].
- Папа ня можа адпускаць ніякай правіны, акрамя абвяшчэньня і пацьверджаньня адпушчэньня імем Госпада. Ён можа, аднак, адпускаць правіны ў вызначаных яму выпадках; калі ён грэбуе гэтым правам, правіна застаецца надалей.
- Нікому Бог не даруе правіны, не прынізіўшы і не прымусіўшы скарыцца ва ўсім сьвятару, свайму намесьніку.
- Царкоўныя правілы пакаяньня накладаліся толькі на жывых, і паводле іх ня могуць накладацца на мёртвых.
- Таму мае ласку да нас Дух Сьвяты ў папе, у дэкрэтах якога заўжды выключаныя артыкулы пра сьмерць і непазьбежнасьць[4].
- Па-невуцку і нягодна чыняць тыя сьвятары, якія на памерлых пакідаюць царкоўныя пакараньні ў чыстцы.
- Гэты куколь аб зьмене царкоўнага пакараньня ў пакараньне чыстцом пэўна пасеяны ў той час[5], як спалі біскупы.
- Даўней царкоўныя пакараньні накладаліся не пасьля, а перад адпушчэньнем, каб можна было ўпэўніцца ў праўдзівасьці каяцьця.
- Паміраючыя вызваляюцца сьмерцю ад усяго; яны ўжо мёртвыя паводле царкоўных канонаў, і гэтым ад іхняга выкананьня вызваленыя.
- Недасканалае здароўе, інакш кажучы, ласка паміраючых, непазьбежна прыносіць з сабой вялікі страх; і чым меншая ласка, тым ён большы.
M.D.Xvii.
- ↑ Мц. 4:17. па-грэцку μετανοεîτε; па-нямецку Bussetun. Лацінскі і нямецкі варыянты таксама можна перакласьці як «зьведайце пакараньне»; зь іншага боку, па-грэцку толькі «навяртайцеся».
- ↑ Рымскае багаслоўе адрозьнівае «віну» і «адплату» граху.
- ↑ Дэкрэты Царквы, якія маюць моц законаў. Законы, пра якія вядзецца тут і ніжэй (параўнайце тэзісы 8, 85), называюцца царкоўным зборам пра пакараньні.
- ↑ Камэнтуючы гэты тэзіс у «Рэзалюцыях», Лютэр робіць адрозьненьне між «часовай» і «вечнай» непазьбежнасьцю. «Непазьбежнасьць ня ведае законаў». «Сьмерць — найнепазьбежнейшая непазьбежнасьць»
- ↑ Мц. 13:25